Ралан Жафэ (англ.: Roland Joffé; нар. 17 лістапада 1945, Лондан, Вялікабрытанія) — англа-французскі кінарэжысёр, сцэнарыст і кінапрадзюсар.

Ралан Жафэ
фр.: Roland Joffé
Дата нараджэння 17 лістапада 1945(1945-11-17)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Jane Lapotaire[d]
Дзеці Nathalie Lunghi[d] і Rowan Joffé[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, тэлерэжысёр, рэжысёр
IMDb ID 0423646
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ралан Жафэ нарадзіўся 17 лістапада 1945 гады ў Лондане. Выхоўваўся ў сям’і дзеда — скульптара Джэйкаба Эпстайна (з дачкой Эпстайна Эстэр другасна ажаніўся бацька Ралана). Вучыўся ў французскім ліцэі Шарля дэ Голя (Lycée Français Charles de Gaulle) у Паўднёвым Кенсінгтоне і каледжы Кармель — адзінай яўрэйскай школе-інтэрнаце ў Еўропе (Оксфардшыр). Вышэйшую адукацыю атрымаў у Манчэстэрскім універсітэце.

У 1970-х гадах працаваў артыстам у тэатры. З 1971 па 1980 год быў жанаты з актрысай Джэйн Лапатэйр, развод, сын — Роўэн Жафэ (нар. 1973), цяпер таксама сцэнарыст і рэжысёр.

Яго дэбютам у кіно стала драма «Поля смерці» (1984), заснаваная на дакументальных матэрыялах, пра дзеянні чырвоных кхмераў ў Камбоджы. Карціна прынесла Жафэ намінацыю на «Оскар» за лепшую рэжысуру і атрымала тры прэміі.

Другую намінацыю на «Оскар» рэжысёр атрымаў за свой наступны фільм «Місія» (1986), які распавядае пра езуіцкага місіянера ў Бразіліі канца XVIII стагоддзя. Карціна стала лаўрэатам прэміі «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю.

Трэці фільм Жафэ пра Роберта Опенгеймера «Таўстун і малы» прысвечаны гісторыі стварэння атамнай бомбы.

Зноскі