Рамбутан (Nephelium lappaceum) — пладовае трапічнае дрэва сямейства кляновыя, родам з Паўднёва-Усходняй Азіі, культывуецца ў шматлікіх краінах гэтага рэгіёну.

Рамбутан
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nephelium lappaceum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506073
NCBI  151071
EOL  595297
GRIN  t:25188
IPNI  783833-1
TPL  kew-2382804

Назва расліны паходзіць ад інданезійскага слова rambut, што ў перакладзе азначае «волас», з-за вонкавага выгляду пладоў.

Батанічнае апісанне правіць

Вечназялёнае дрэва вышынёй да 25 метраў з шырокай разгалістай кронай. Лісце парнаперыстае, з 2-8 авальнымі або яйкападобнымі скурыстымі лісцінкамі. Кветкі вельмі дробныя, сабраны ў разгалінаваныя суквецці на канцах галін.

Плады круглявыя або авальныя, памерам 3-6 см, растуць гронкамі да 30 штук. Па меры паспявання змяняюць афарбоўку з зялёнай на жоўта-аранжавую, а затым ярка-чырвоную. Пакрытыя шчыльнай, але лёгкаачышчальнай ад мякаці лупінай, абсыпанай шорсткімі, загнутымі на канцах кручком валасінкамі цёмна- або светла-карычневага колеру, даўжынёй да 2 см. Мякаць халадцападобная, белая або крыху чырванаватая, духмяная, прыемнага кісла-салодкага смаку. Насенне буйное, авальнае, даўжынёй да 3 см, карычняватага колеру.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».