Рамуальд Траўгут

Рамуальд Траўгут (польск.: Romuald Traugutt; 16 студзеня 1826, в. Шастакова, Брэсцкі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 5 жніўня 1864, Варшава; Псеўданім: Кракоўскі) — генерал, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, адзін з яго кіраўнікоў.

Рамуальд Траўгут
польск.: Romuald Traugutt
Нараджэнне 16 студзеня 1826(1826-01-16)[1][2]
Смерць 5 жніўня 1864(1864-08-05)[1][2] (38 гадоў)
Бацька Людвіг Траўгут[d]
Маці Алаіза з Блоцкіх[d]
Жонка Антаніна Касцюшка[d]
Дзеці Алаіза Траўгут[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Адукацыя
Дзейнасць ваенны, палітык
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені крыж Незалежнасці з мячамі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 

Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. З 1845 года служыў у расійскай арміі, удзельнік Крымскай вайны (1853—1856). У 1862 годзе, у чыне падпалкоўніка, пайшоў у адстаўку. Жыў у маёнтку Востраў на Кобрыншчыне, займаўся гаспадаркай.

Пасля пачатку паўстання, у красавіку 1863 года, сфарміраваў і ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. У баях каля в. Горкі тройчы нанёс паражэнне расійскім карным часцям. У чэрвені 1863 года з Брэсцкім атрадам Я. Ваньковіча зрабіў рэйд па Піншчыне і Паўночнай Валыні, але атрад Р. Траўгута панёс значныя страты, і ў ліпені 1863 года з дапамогай Э. Ажэшкі Р. Траўгут таемна выехаў у Варшаву. Атрымаў чын генерала, быў прадстаўніком паўстанцкіх уладаў за мяжой. У кастрычніку 1863 кіраўнік Нацыянальнага ўрада ў Варшаве і фактычна дыктатар паўстання. Шмат зрабіў дзеля пашырэння сацыяльнай базы паўстання, надання яму новага размаху, рэарганізацыі ўзброеных сіл інсургентаў. Арыштаваны 30 сакавіка 1864. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.

У 1928 годзе ў мястэчку Свіслач устаноўлены помнік Р. Траўгуту, адноўлены ў 1989 годзе.

Заўвагі правіць

  1. а б Romuald Traugutt // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б Brozović D., Ladan T. Romuald Traugutt // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8

Літаратура правіць