Расамаха[1] (Gulo gulo) — драпежнае млекакормячае сямейства куніцавых. Адзіны прадстаўнік роду Gulo.

Расамаха
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gulo gulo Linnaeus, 1758

Падвіды
  • Gulo gulo albus Kerr, 1792
  • Gulo gulo gulo Linnaeus, 1758
  • Gulo gulo katschemakensis Matschie, 1918
  • Gulo gulo luscus Linnaeus, 1758
  • Gulo gulo luteus Elliot, 1904
  • Gulo gulo vancouverensis Goldman, 1935
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180551
NCBI  48420
EOL  328585
FW  46742

Назва правіць

Gulo ў перакладзе з лацінскай — «абжора».

Апісанне правіць

Даўжыня цела да 105 см, хваста да 23 см, маса да 32 кг. Поўсць грубая, доўгая, рыжа- ці карычнева-бурая. Ад асновы хваста па баках цела шырокая рыжаватая ці жоўтая паласа. На лбе, шыі, грудэях белаватыя плямы. Ногі кароткія, масіўныя, хвост кудлаты. Мае каля хваста парныя спецыфічныя скурныя залозы, сакрэт якіх выпырсквае на адлегласць да 3 м.

Пашырэнне правіць

Пашырана ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Выдзяляюць 6 падвідаў.

Жыве ў тайзе, лесатундры, трапляецца ў тундры. У XVII—XIX ст. адзначаліся заходы расамахі ў лясную зону Еўропы (Беларусь, Украіна, Польшча) і лесастэпавую зону Заходняй Сібіры. З сярэдзіны XIX ст. на тэрыторыі Беларусі не рэгістравалася.

Асаблівасці біялогіі правіць

Драпежнік. У межах усяго арэалу вядзе адзіночны вандроўны спосаб жыцця. Індывідуальныя ўчасткі займаюць плошчу 1,5—2,0 тыс. км². Аснову харчавання складае падаль, у прыватнасці астаткі здабычы ваўкоў і мядзведзяў — ласі, алені і інш., радзей нападае на капытных звяроў самастойна, ды і то на хворых, параненых або маладых жывёл; частку здабычы хавае ў запас.

Нараджае 2—3 (зрэдку да 5) дэіцянят двойчы эа год. Гон расцянуты з красавіка да кастрычніка. Цяжарнасць 8—10 месяцаў.

Промысел правіць

Аб’ект палявання.

Зноскі

  1. Напісанне Расамаха ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2001, С.310

Літаратура правіць