Раскіданае гняздо (спектакль, Нацыянальны тэатр імя Максіма Горкага)

спектакль Нацыянальнага тэатра імя Максіма Горкага

«Раскіданае гняздо» — спектакль, пастаўлены рэжысёрам Барысам Луцэнкам ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Спектакль пастаўлены ў 1997 годзе як першая частка тэатральнай дылогіі Барыса Луцэнкі «Крык чалавечы».[2] Спэктакль лагічна працягваў распрацоўку тэмы, якую Барыс Луцэнка распачаў у 1970-х гадах спектаклем «Раскіданае гняздо» ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы і працягнуў у 1980-х гг. аднайменнай мастацкай стужкайБеларусьфільм»).[3]

«Раскіданае гняздо»
Афіша/постар/сцэна
Сцэна са спектакля
Жанр трагедыя
Заснаваны на п’есе Я.Купалы
«Раскіданае гняздо»
Рэжысёр Барыс Луцэнка
Акцёры Аляксандр Ткачэнка
Вольга Клебановіч
Аляксей Шадзько
Аксана Лясная
Ана Пінкевіч
Валянцін Серада
Сяргей Чэкерэс
Віталь Быкаў
Аляксандр Ткачонак і інш.
Працягласць 100 хв.
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год 1997[1]
Пастаноўкі Нацыянальны тэатр імя Максіма Горкага

Акцёры правіць

Водгукі правіць

  …найбольшым тэатральным узрушэннем года… стала «Раскіданае гняздо» у пастаноўцы Барыса Луцэнкі. …Узяць глядацкую ўвагу адразу і трымаць яе за рампай — справа няпростая. Уся тканіна спектакля прапітаная нейкай змрочнай сімволікай. Аднак, не безнадзейнай. Вялізная, ва ўсю прастору сцэнічнай «скрыні», быццам недабудаваная, недасканалая, як увесь свет, хата. Дзе сярод ікон ды ідалаў разгортваецца адвечны Купалаў сюжэт. Па-майстэрску выкарыстаная атрыбутыка сучаснага тэатра — амаль не дапасаваныя да канкрэтнага часу строі герояў, незвычайна прыцішанае асвятленне, мінімум «канкрэтнага» рэквізіту, — усё гэта прымушае забыцца на першы досвед прачытання гэтай п’есы і вельмі ўважліва сачыць і слухаць. Усё больш пранікаючыся Бядой. І вырваная з цемры пражэктарам пад канец першай дзеі пятля па-над сцэнай не ўспрымаецца як удалы рэжысёрскі трук. Успрымаецца тым, чым ёсць — Пятлёй. Асобна хачу спыніцца на музычным афармленні. Праз усю дзею, прычым, што рэдкасць, не перарываючы, а значна узмацняючы яе эмацыйна, праходзяць зонгі, зробленыя з вершаў паэта. І тут я зноў дзівіўся самому сабе, абсалютна па-новаму адчуўшы смак і сэнс чытаных, але не чутых у рокавым узмацненні Купалавых рыфм. Не я адзін, увесь зал наноў адкрываў для сябе калісьці адзубранага і забытага класіка. А ён, як аказалася, мог адным словам рассмяшыць, адной рэплікай пра нас сённяшніх сарваць апладысменты. І прымусіць увесь зал у фінале сцяцца, а затым устаць, калі шчыльны, ад кулісы да кулісы, падсветлены адной рампай шэраг з суворых твараў спявае «Людзьмі звацца». У наступным годзе ад беларускага тэатра, я ўпэўнены, трэба чакаць яшчэ не адну цікавую прэм’еру, але гэтым спектаклям не пагражае застацца ў ценю новых пастановак.
Зміцер Бартосік[4]
 
  …у кандовым Рускім Луцэнка паставіў «Раскіданае гняздо», якое публіка прыняла на «Жыве Беларусь».
«Наша Ніва»[5]
 
  Б. Луцэнка зноў паставіў «Раскіданае гняздо». У сённяшнім Рускім тэатры нечакана і натуральна загучала Купалава слова, з лёгкасцю ўвабраўшы новыя постмадэрнісцкія сцэнічныя расклады і захаваўшы старую як свет гісторыю пра раскіданы дом і панішчаныя жыцці.
Людміла Грамыка[6]
 

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2016. Праверана 4 лістапада 2018.
  2. а б Архіўная копія(недаступная спасылка). relax.by. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2008. Праверана 4 лістапада 2018.
  3. Кавалёў, Сяргей. Рэцэпцыя творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сучасным беларускім тэатры. Villa Sokrates (19 красавіка 2011). Праверана 19 снежня 2012.(недаступная спасылка)
  4. Бартосік, Зміцер. Тры падарункі мінскім тэатралам (газета). Наша Ніва (29 снежня 1997). Праверана 19 снежня 2012.(недаступная спасылка)
  5. Тэатр малых сцэн // Наша Ніва : газета. — Мінск: 28 чэрвеня 1999. — № 12 (133).
  6. Грамыка, Людміла. Архіўная копія (часопіс)(недаступная спасылка). Мастацтва (19 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2018. Праверана 4 лістапада 2018.

Спасылкі правіць