Распаўсюджванне COVID-19 у В’етнаме

Распаўсюджванне каранавіруса COVID-19 пачалося ў В’етнаме 23 студзеня 2020 года[1]. Па стане на 24 сакавіка ў краіне было пацверджана 134 выпадкі захворвання, з іх 17 чалавек паправіліся і ні адзін не памёр[2].

Рост колькасці пацыентаў выклікаў сур’ёзныя асцярогі. Прэм’ер-міністр Нгуен Сюань Фук распарадзіўся аб мерах па прадухіленні і супрацьдзеянні распаўсюджванню COVID-19 у В’етнаме[3], а таксама папрасіў в’етнамцаў пазбягаць наведвання раёнаў, ахопленых вірусам[4]. Намеснік міністра Сюань Туен заявіў, што ўрад разглядаў пытанне аб закрыцці мяжы з Кітаем у якасці неабходнай контрмеры[5]. 24 студзеня Упраўленне грамадзянскай авіяцыі В’етнама распарадзілася адмяніць усе рэйсы ва Ухань, дзе пачалася пандэмія, і назад[6][7].

У лютым 2020 года Міністэрства адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі прыпыніла ўсе школьныя мерапрыемствы па ўсёй краіне да канца сакавіка ў рамках каранцінных мер супраць распаўсюджвання віруса, а затым працягнула абмежаваннее да сярэдзіны красавіка да далейшага паведамлення[8]. Таксама ўведзены 14-дзённы каранцін і абмежаванні мерапрыемстваў на свежым паветры (некаторыя крыніцы лічаць, што на каранцін праводзілася больш за 20—40 дзён)[9]. Узброеныя сілы В’етнама прымалі ўдзел у патруляванні вуліц для кантролю за каранцінам[10].

Таксама распаўсюдзіліся чуткі аб тым, што грамадзяне Кітая беглі ў В’етнам з Гуансі з відэа, якое выклікала грамадскую рэакцыю аб тым, што грамадзяне Кітая могуць пазбегнуць ўспышкі хваробы. Пазней ўрады В’етнама і Кітая адмаўлялі гэта. Агенцтва Франс Прэс асудзіла зняты матэрыял як фальшыўку[11].

Паведамлялася, што грамадзяне Паўднёвай Карэі праходзілі скрынінг у сувязі з успышкай COVID-19 у Паўднёвай Карэі, якая мае шырокія гандлёвыя адносіны з В’етнамам[12][13].

Станам на 27 лютага 2022 года ў краіне было пацверджана 3,32 млн выпадкаў захворвання, з іх 2,41 млн чалавек ачунялі і 40144 загінулі[14].

Заўвагі правіць

  1. Coleman. Vietnam reports first coronavirus cases. The Hill (23 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 18 лютага 2020.
  2. Government webpage
  3. Prime Minister reveals plans to fight the deadly coronavirus. Việt Nam News (28 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2020. Праверана 8 лютага 2020.
  4. Thủ tướng yêu cầu kiểm tra chặt các cửa khẩu trước dịch virus corona (в’етн.). Tuổi Trẻ (23 студзеня 2020). Праверана 23 студзеня 2020.
  5. Linh. Phòng dịch viêm phổi lạ: Phân loại người bệnh ngay từ khâu đăng ký (в’етн.). Lao Động (22 студзеня 2020). Праверана 23 студзеня 2020.
  6. Phùng. Hàng không Việt Nam dừng bay đến Vũ Hán (в’етн.). Tuổi Trẻ (24 студзеня 2020). Праверана 24 студзеня 2020.
  7. . Việt Nam hủy toàn bộ chuyến bay đi, đến Vũ Hán vì dịch viêm phổi cấp (в’етн.). Thanh Niên (24 студзеня 2020). Праверана 24 студзеня 2020.
  8. Hùng. Sinh viên tiếp tục nghỉ học, hoãn thi (в’етн.). Sài Gòn Giải Phóng (14 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  9. Vietnam quarantines area with 10,000 residents over coronavirus. AFP (13 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  10. Anh. Nỗ lực dập dịch COVID-19: Việt Nam dùng nhiều biện pháp chưa có tiền lệ (в’етн.). Tuổi Trẻ (22 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  11. This video circulated online weeks before the novel coronavirus was first reported. AFP Hong Kong (21 лютага 2020). Праверана 25 лютага 2020.
  12. Lam. South Korean visitors expose holes in coronavirus response. VnExpress (25 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  13. Đông. Người về từ vùng dịch Hàn Quốc phải bị cách ly, không có quyền chọn khách sạn (в’етн.). Thanh Niên (25 лютага 2020). Праверана 25 лютага 2020.
  14. Vietnam COVID - Coronavirus Statistics (англ.). Worldometr. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2022. Праверана 28 лютага 2022.