Распаўсюджванне COVID-19 у ЗША

Першыя выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй 2019 (COVID-19) у Злучаных Штатах Амерыкі былі зафіксаваныя ў студзені 2020 года. У далейшым выпадкі заражэння былі зарэгістраваныя ва ўсіх 50 штатах, акрузе Калумбія, усіх населеных тэрыторыях ЗША акрамя Амерыканскага Самоа і Паўночных Марыянскіх Астравоў[1]. Па стане на 25 сакавіка 2020 года ў ЗША зарэгістравана 69 194 выпадкі заражэння па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса[2].

Першы выпадак заражэння COVID-19 у ЗША быў пацверджаны 20 студзеня 2020 гады ў 35-гадовага мужчыны, які вярнуўся з кітайскага горада Ухань за пяць дзён да гэтага[3]. 29 студзеня Дзяржаўны дэпартамент ЗША стварыў рабочую групу (White House Coronavirus Task Force) «па маніторынгу, прадухіленню, стрымліванню і паслабленню» распаўсюджвання COVID-19[4]. Праз два дні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні надзвычайнай сітуацыі ў галіне аховы здароўя (Public health emergency) і анансаваў абмежаванні для падарожжаў з Кітая ў ЗША[5]. 26 лютага ў Паўночнай Каліфорніі быў зарэгістраваны першы ў ЗША выпадак захворвання COVID-19 «неўстаноўленага паходжання». Выпадак быў пацверджаны Цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША ў Паўночнай Каліфорніі[6].

Тэставанне на наяўнасць каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у ЗША пачалося яшчэ ў студзені, але яно ішло павольна: да 27 лютага было праведзена толькі 4 тысячы тэстаў[7][8]. Да 20 сакавіка было праведзена 100 тысяч тэстаў. Тэсты пачалі праводзіць прыватныя кампаніі па ўсёй краіне[9].

16 сакавіка 2020 года Урад ЗША рэкамендаваў не дапускаць сходаў людзей звыш 10 чалавек[10]. 19 сакавіка 2020 г. Дзяржаўны дэпартамент ЗША рэкамендаваў усім грамадзянам краіны пазбягаць міжнародных падарожжаў[11].

У рамках барацьбы з распаўсюджваннем віруса былі закрыты школы і іншыя адукацыйныя ўстановы, адменены выстаўкі, канвент, музычныя фестывалі і канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы і іншыя публічныя мерапрыемствы[12].

Станам на красавік 2021 года па ўсёй краіне зафіксавана больш за 30 млн. выпадкаў захворвання, з іх звыш за 500 тысяч скончыліся смерцю[13][14].

Заўвагі правіць

  1. 'Huge crisis': Coronavirus fears knock back Pacific tourism (англ.). Samoanews.com (13 сакавіка 2020).
  2. Coronavirus COVID-19 Global Cases by the Center for Systems Science and Engineering (CSSE) at Johns Hopkins (англ.). Johns Hopkins Coronavirus Resource Center.
  3. First Case of 2019 Novel Coronavirus in the United States |издание=N. Engl. J. Med. |том=382 |номер=10 |страницы=929—936 |pmid=32004427 |doi=10.1056/NEJMoa2001191 |язык=en |тип=journal |автор=Holshue M. L., DeBolt C., Lindquist S., Lofy K. H., et al |месяц=3 |год=2020
  4. Statement from the Press Secretary Regarding the President's Coronavirus Task Force (англ.)(недаступная спасылка). WhiteHouse.gov (29 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020. Праверана 26 сакавіка 2020.
  5. Aubrey, Allison. Trump Declares Coronavirus A Public Health Emergency And Restricts Travel From China. NPR.org (31 студзеня 2020).
  6. First U.S. coronavirus case of unknown origin confirmed in Northern California, CDC says (англ.). Sacramento Bee (26 лютага 2020).
  7. How U.S. coronavirus testing stalled: Flawed tests, red tape and resistance to using the millions of tests produced by the WHO (англ.). The Washington Post (16 сакавіка 2020).
  8. How testing failures allowed coronavirus to sweep the U.S. (англ.). Politico (8 сакавіка 2020).
  9. America is finally testing for coronavirus in significant volumes (англ.). Ars Technica (21 сакавіка 2020).
  10. White House advises public to avoid groups of more than 10, asks people to stay away from bars and restaurants (англ.). CNN (16 сакавіка 2020).
  11. Global Level 4 Health Advisory – Do Not Travel (англ.)(недаступная спасылка). Travel.State.gov. Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020. Праверана 26 сакавіка 2020.
  12. Sports Leagues Bar Fans and Cancel Games Amid Coronavirus Outbreak (англ.). The New York Times (11 сакавіка 2020).
  13. Cases in U.S. (англ.). Center for Disease Control. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2020. Праверана 26 сакавіка 2020.
  14. Coronavirus COVID-19 Global Cases by the Center for Systems Science and Engineering (CSSE) at Johns Hopkins (англ.). Johns Hopkins Coronavirus Resource Center. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2020. Праверана 25 сакавіка 2020.