Распаўсюджванне COVID-19 у Польшчы

4 сакавіка 2020 года першым у краіне зарэгістраваным выпадкам COVID-19 стаў 66-гадовы мужчына, які прыехаў на аўтобусе з ФРГ[1][2]. З 14 сакавіка згодна з распараджэннем міністра аховы здароўя краіны Лукаша Шумоўскага у Польшчы абвешчана становішча эпідэмічнай пагрозы[3], а з 15 сакавіка ўводзілася частковае абмежаванне перамяшчэння праз мяжу[4].

Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 па ваяводствах
Моост у Цешыне, на польска-чэшскай мяжы, 20.3.2020

Урад заявіў аб адмене пасажырскага паветранага і міжнароднага чыгуначнага рухаў. Паколькі на тэрыторыі Польшчы ўсё яшчэ знаходзілася нямала украінцаў, якія жадалі вярнуцца дадому, то па ўзгадненні з Польшчай 20 сакавіка 2020 гады тры цягнікі PKP Intercity Пшэмысль — Кіеў эвакуіравалі з Польшчы звыш 1150 грамадзян Украіны і трох замежнікаў[5].

Да канца сакавіка урад Польшчы ўводзіць шэраг сацыяльных абмежаванняў, накіраваных на прадухіленне гвалтоўнага росту ліку хворых. Абмежаванні былі ўведзены на доступ да паркаў і месцаў адпачынку, закрыты гарадскія станцыі пракату ровараў. Улады патрабавалі выконваць дыстанцыю ў два метры ад іншага чалавека за выключэннем тых выпадкаў, калі мама ці тата клапоцяцца аб дзіцяці падчас прагулкі або калі гаворка ідзе аб дапамозе чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі. У Польшчы закрыліся ўсе салоны прыгажосці і цырульні, будаўнічыя крамы. Пры гэтым прадуктовыя крамы, аптэкі і крамы са сродкамі асабістай гігіены, працягнулі дзейнасць, але з 10 да 12 гадзін дня іх маглі наведваць толькі асобы старэйшыя за 65 гадоў[6].

Жорсткія абмежаванні былі накіраваны на затрыманне росту ліку хворых. Тым часам у Польшчы лік хворых каранавірусам працягваў расці. Станам на раніцу 15 красавіка зарэгістравана 7408 выпадкаў гэтай хваробы, у яе выніку памерлі 268 чалавек[7].

Па стане на 19 красавіка агульная лічба заражаных у Польшчы — 9082. Памерлі 350 пацыентаў. Па прычыне Covid-19 шпіталізаваныя 2482 асобы, у каранціне знаходзіліся 124 311 чалавек, а пад эпідэміялагічным наглядам — 17436. Выздаравелі 1040 чалавек[8].

29 красавіка міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі заявіў, што ў Польшчы больш людзей выздараўлівае, чым заражаецца вірусам. На гэтым фоне пачалі здымацца некаторыя абмежаванні, уведзеныя некалькі тыдняў таму ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса[9].

З 18 мая ў Польшчы нанава адкрываюцца бары, рэстараны, цырульні, салоны прыгажосці[10]. Станам на раніцу гэтага дня ў Польшчы налічвалася 18746 пацверджаных выпадкаў COVID-19, у тым ліку 929 памерлых асоб[11].

30 мая ў Польшчы адмяняецца нашэнне масак на вуліцы, у парках і іншых адкрытых месцах. 6 чэрвеня ў Польшчы адкрываюцца кінатэатры, тэатры, спартыўныя аб’екты, салярыі і масажныя салоны, хоць надалей застанюцца закрытымі дыскатэкі і музычныя клубы[12].

У ноч на 13 чэрвеня Польшча адкрыла межы з краінамі ЕС — Германіяй, Чэхіяй і Славакіяй. Кантроль на мяжы з Літвой быў адменены яшчэ 12 чэрвеня.

Выбары прэзідэнта Польшчы першапачаткова планаваліся на 10 мая, але галасаваньне перанеслі праз пандэмію каранавірусу COVD-19. Рашэнне пра перанос выбараў прымалася на фоне вострай палітычнай палемікі. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся 28 чэрвеня. Паводле новаваўвядзенняў у польскае заканадаўства, выкліканыя эпідэміяй кранавіруса, прэзідэнцкія выбары ў Польшчы праходзілі па змяшанай сістэме — па пошце і традыцыйнае галасаванне на ўчастку.

Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 6,3 млн выпадкаў заражэння, у тым ліку 119 тыс. смерцяў[13].

Заўвагі правіць

  1. Thomson Reuters. Poland Reports First Coronavirus Case – Health Minister (4 сакавіка 2020). (англ.)
  2. Pierwszy przypadek koronawirusa w Polsce. gov.pl (4 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 9 сакавіка 2020. (польск.)
  3. Rozporządzenie Ministra Zdrowia z dnia 13 marca 2020 r. w sprawie ogłoszenia na obszarze Rzeczypospolitej Polskiej stanu zagrożenia epidemicznego. Архівавана 27 мая 2020. (польск.)
  4. Premier RP: zdecydowaliśmy się wprowadzić stan zagrożenia epidemicznego. Onet Wiadomości (13 сакавіка 2020). Праверана 13 сакавіка 2020.
  5. Евакуаційними поїздами з Польщі повернулися понад 1150 українців. hromadske.ua. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2020. Праверана 20 сакавіка 2020.
  6. polskieradio.pl
  7. polskieradio.pl
  8. polskieradio.pl
  9. polskieradio.pl
  10. polskieradio.pl
  11. polskieradio.pl
  12. polskieradio.pl
  13. "Coronavirus Pandemic (COVID-19)".