Растафа́ры — афраамерыканская рэлігія, якая ставіць апошняга імператара Эфіопіі Хайле Селасію Першага за інкарнацыю Бога, якога называюць "Джа". Узнікла сярод чорных беднякоў Ямайкі ў 1930-я гг. Спалучае іўдаізм з элементамі хрысціянства. У рускамоўнай культуры сустракаецца назва "чорны іўдаізм".

Хайле Селасія, Джа, Пераможны Леў племені Іудзеі

Характэрныя асаблівасці правіць

  1. Адмаўленне канцэпцыі "веры", яе замена на канцэпцыю "ведання"— Растафары не "вераць", а "ведаюць" (напрыклад, аб існаванні Джа і Заяну).
  2. Адмаўленне сучаснага сусветнага ладу; сучасны свет называецца Бабілонам.
  3. "Веданне" аб Заяне — раі на зямлі, які складаецца з Афрыкі ці толькі з Эфіопіі.
  4. Сакральнае курэнне канаплі, якое, паводле Растафары, узгадваецца яшчэ ў Торы - напр. Генезіс 1:11.
  5. Дрэдлокі, якія наказаў, паводле Растафары, Джа Мошэ — з кнігі Левіт 21:5.
  6. Адмаўленне пісанай дактрыны (але некаторыя лічаць святымі кнігамі Біблію, "Холі Пібі", "Фета Негест" і "Кебра Нагаст").

Мова правіць

У Растафары вялікае значэнне надаецца мове. Арыгінальная мова вернікаў Растафары - англійская, але англійская мова, па іх меркаваннях, — частка Бабілону.

Растафары абражаюцца на ўжыванне суфіксу "-ізм", і асабліва, назвы "Растафарыянізм", бо такім чынам Растафары могуць атаясамляцца з грамадскімі фармацыямі, філасофскімі плынямі і г.д.

Дэмаграфія правіць

Колькасць вернікаў - больш за 1 млн.

Гл. таксама правіць