Растаў

Акцябрскі раён Беларусі

Ра́стаў[2] (трансліт.: Rastaŭ, руск.: Растов) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.

Вёска
Растаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Адальфін
Насельніцтва
58[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247308
Аўтамабільны код
3
Растаў на карце Беларусі ±
Растаў (Беларусь)
Растаў
Растаў (Гомельская вобласць)
Растаў

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 20 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 223 км ад Гомеля, 13 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія правіць

Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Пціч.

Экалогія і прырода правіць

На поўдні і захадзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.

Інфармацыя правіць

Планіроўка складаецца з 3 кароткіх прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і злучаных просталінейнай вуліцай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы, жывёлагадоўчая ферма. Крама.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Па дадзеных на 1897 год вёска Растаў таксама вядомая як Адальфін. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны воін». Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 9 двароў і забілі 47 жыхароў. У магіле ахвяр фашызму, у цэнтры вёскі, пахаваны расстраляныя карнікамі ў красавіку 1942 года 4 партызанскія сям'і (14 жыхароў); у 1970 годзе ўстаноўлена стэла. 25 жыхароў загінулі на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучаны суседні пасёлак Багданаў.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2011 год — 58 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1897 год — 11 двароў, 73 жыхара (паводле перапісу).
  • 1940 год — 33 двары, 166 жыхароў.
  • 1959 год — 106 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 56 двароў, 107 жыхароў.
  • 2004 год — 41 двор, 82 жыхары.

Вядомыя ўраджэнцы правіць

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі правіць