Растравая графіка

У камп’ютарнай графіцы растравай выявай (або лічбавай выявай) называюць файл даных ці структуру пікселаў ці каляровых кропак у выглядзе прамавугольнай сеткі на камп’ютарным маніторы, паперы ці іншым носьбіце. Растравыя выявы захоўваюцца ў файлах выяў розных фарматаў.

Смайлік у верхнім левым куце з’яўляецца растравай выявай. Пры павелічэнні ён выглядае як вялікі смайлік справа. Кожны квадрат з’яўляецца пікселям. У большым павелічэнні паказаны тры пікселі з іх значэннямі чырвонага, зялёнага і сіняга кампанентаў колеру.

Колеры правіць

У растравай выяве кожны піксель мае ўласны колер. Прыкладам, колер пікселяў у колеравай мадэлі RGB часта апісваецца трыма байтамі — па аднаму байту на значэнні чырвонага, зялёнага і сіняга кампанентаў колеру. Выявы з меншай колькасцю колераў патрабуюць менш інфармацыі для апісання пікселяў, так выява толькі з чорнымі і белымі пікселямі патрабуе толькі па аднаму біту на кожны піксель.

Кадаванне правіць

Агульная колькасць пікселяў (разрозненне) і колькасць інфармацыі на піксель (часта называецца глыбінёй колеру) вызначаюць якасць растравай выявы. Прыкладам, выява з 24 бітамі інфармацыі на піксель (стандарт для манітораў з прыкладна 1995 г.) можа адлюстроўваць больш адценняў колераў, чым выява з 16 бітамі на піксель, і меней, чым выява з 48 бітамі. Паколькі выява высокай якасці займае шмат месца, камп’ютарныя праграмы выкарыстоўваюць тэхналогіі сціскання даных для змяншэння іх аб’ёму. Некаторыя тэхналогіі ахвяруюць інфармацыяй і, адпаведна, якасцю выявы для дасягнення меншага памеру файла.

Разрозненне (Resolution) правіць

Варта адзначыць, што на пачатку 2008 г. у беларускай мове не існуе агульнапрынятага адпаведніка англійскаму тэрміну resolution. Выкарыстоўваюць таксама словы вырашэнне, лічбоўнасць, лічнасць, разрахаванне, адрозненне, адрознівальная здольнасць, рэзалюцыя, разрозненне, распазнаванне, раздзельнасць, выяваздольнасць.[1] Кампанія Google у перакладах сваіх праграм на беларускую мову выкарыстоўвае слова раздзяляльнасць.

Растравыя выявы з’яўляюцца разрозненне-залежнымі. Іх немагчыма павялічыць да адвольнага разрознення без відавочнай страты якасці. Гэты недахоп кантрастуе са здольнасцямі вектарных выяў маштабавацца да любых памераў у залежнасці ад прылады, якая іх адлюстроўвае.

Перавагі правіць

  • Растравая графіка дазваляе адлюстроўваць відарысы любой складанасці.
  • Распаўсюджанасць — растравая графіка зараз выкарыстоўваецца практычна ўсюды: ад маленькіх значкоў да плакатаў.

Недахопы правіць

  • Вялікі памер файла
  • Страта якасці выявы (асабліва заўважна пры павелічэнні малюнка)

Гл. таксама правіць

Зноскі