Расціславічы Галіцкія

княжацкі род, галіна Рурыкавічаў

Расціславічы — галіна роду Рурыкавічаў ад князя Расціслава Уладзіміравіча, унука Яраслава Уладзіміравіча; уладарная дынастыя Галіцкага княства.

Гісторыя правіць

Заснавальнік дынастыі — Расціслаў Уладзіміравіч, быў старэйшым унукам Яраслава Уладзіміравіча, але яго бацька памёр пры жыцці дзеда і такім чынам Расціслаў стаў «князем-ізгоем». У эпоху трыўмвірату Яраславічаў Расціслаў не атрымаў уладанняў, толькі кароткі час быў намеснікам дзядзькі Ізяслава Яраславіча на Валыні. Уцягнуўся ў барацьбу за ўдзелы і двойчы выганяў з Тмутаракані свайго стрыечнага брата Глеба Святаславіча. Урэшце зацвердзіўся ў Тмутаракані, але атручаны грэкамі.

Сыны Расціслава спачатку жылі пры двары Яраполка Ізяславіча на Валыні, але ў 1084—1086 гадах дамагліся вылучэння сабе з тагачаснага вялікага Валынскага княства Перамышля і Церабоўлі, абараніўшы іх у 1099 годзе ад прэтэнзій вялікага князя кіеўскага Святаполка Ізяславіча.

У 1140 годзе ўнук Расціслава — Уладзімір Валадаравіч — аб’яднаў Перамышльскую і Церабоўльскую землі ў адзінае княства са сталіцай у Галічы. Прадстаўніку бакавой лініі Івану Расціславічу не быў дадзены Перамышль, а пасля спробы выступлення супраць дзядзькі адняты і Звянігарад. Найбольшай магутнасці княства дасягнула ва ўладарства Яраслава Уладзіміравіча Асмамысла. Галіцкія князі процідзейнічалі аб’яднанню Кіева і Валыні ў адных руках каб захаваць уласнае княства, з пераменным поспехам змагаліся супраць венграў, падтрымлівалі прэтэндэнтаў у барацьбе за Кіеў, удзельнічалі ў паходах супраць полаўцаў.

Пасля смерці Яраслава Асмамысла (1187) і двухгадовай усобіцы сталец заняў Уладзімір Яраславіч, які прызнаў старшынство свайго дзядзькі па маці Усевалада Вялікае Гняздо. Пасля смерці Уладзіміра (1198) дынастыя практычна згасла, хаця ў наступнай вайне за аб’яднанне Галіцка-Валынскага княства згадваюцца яго сыны. Галіцкі сталец заняла валынская дынастыя Ізяславічаў (з XIII стагоддзя Раманавічы).

Радавод Расціславічаў правіць

Сынава Расціслава Уладзіміравіча (VIII):

  • Рурык (?—1092), князь перамышльскі (1084—1092)
  • Валадар (?—1124), князь звенігародскі (1084—1092), перамышльскі (1092—1124)
  • Васілька (?—1124), князь церабоўльскі (1086—1124)

Сыны Валадара Расціславіча (IX):

  • Расціслаў (?—1129), князь перамышльскі (1124—1128)
  • Уладзімірка (1104—1153), князь звенігародскі (1124—1128), князь перамышльскі (1128—?), князь церабоўльскі (1141—1153), князь галіцкі (1141—1145)

Сыны Васількі Расціславіча (IX):

  • Юрый (Рыгор) Васількавіч (?—1127), князь церабоўльскі.
  • Іван Васількавіч (?—1141), князь церабоўльскі, князь галіцкі (каля 1124)

Сыны Уладзіміра Валадаравіча (X):

Сынава Расціслава Валадаравіча (X):

Сынаў Яраслава Уладзіміравіча Асмамысла (XI):

  • Уладзімір (1151—1199), князь галіцкі (1187—1188, 1190—1199)
  • Алег (?—1187), князь галіцкі (1187—1188)

Сыны Івана Расціславіча Бярладніка (XI):

Літаратура правіць