Рафаел Авецісавіч Ішханян

Рафаел Авецісавіч Ішханян (арм.: Ռաֆայել Իշխանյան, 9 сакавіка 1922 года, Ерэван1995 год, Ерэван) — армянскі бібліёграф, філолаг-мовазнавец[3], які займаўся пытаннямі філалогіі і гісторыі. Прафесар Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дэпутат Вярхоўнага Савета Арменіі (1990—1995 гады)

Рафаел Авецісавіч Ішханян
Род дзейнасці філолаг, літаратуразнавец, кнігазнавец, мовазнавец, бібліятэказнавец, крыніцазнавец, бібліёграф
Дата нараджэння 9 сакавіка 1922(1922-03-09)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лютага 1995(1995-02-06)[2] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія правіць

У 1939 годзе скончыў сярэднюю школу імя Н. К. Крупскай (цяпер імя Н. Агбаляна) і паступіў на факультэт армянскай мовы і літаратуры Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1940 годзе быў закліканы ў Савецкую армію, браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе працягнуў навуку і скончыў Ерэванскі ўніверсітэт у 1949 годзе.

З 1947 па 1962 гг. працаваў у Публічнай бібліятэцы Арменіі (цяпер Нацыянальная бібліятэка Арменіі). У 1954 г. завочна скончыў Маскоўскі бібліятэчны інстытут.

У 1962 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю пра рэпрэсаванага ў 1937 годзе армянскага пісьменніка: «Аксель Бакунц: жыццё і пытанні творчасці» і перайшоў на працу на кафедру армянскай мовы ў Ерэванскім дзяржаўным універсітэце. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Нарыс па гісторыі мовы новай армянскай літаратуры», у 1978 г. стаў прафесарам.

З канца 1970-х гг. публікаваў працы па гісторыі Арменіі, дзе прыводзіў розныя довады ў карысць аўтахтоннасці армян на Армянскім нагор'і і вылучнай старажытнасці армянскага народа. У апошні перыяд свайго жыцця актыўна браў удзел у армянскім нацыянальным руху — асабліва, у змаганні за Нагорны Карабах[4]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Арменіі (19901995 гады). З 1991 года таксама ганаровы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Арменіі.

Навуковая праца правіць

Рафаіл Ішханян апублікаваў 773 працы, галоўным чынам на армянскай мове, прысвечаныя шырокаму колу пытанняў — друкарству, захаванню і развіццю армянскай мовы, паходжанню і старажытнай гісторыі армянскага народа, Нагорнаму Карабаху, гісторыі так званай Трэцяй рэспублікі, а таксама праблемам навукі, рэлігіі і адукацыі, грамадскага жыцця. Рафаіл Ішханян быў адным з аўтараў Армянскай савецкай энцыклапедыі. У некаторых абласцях, прыкладам у гісторыі друкарства, ён з'яўляўся агульнапрызнаным аўтарытэтам[4], але з іншага боку, некаторыя яго працы, прыкладам па найстаражытнейшай гісторыі Арменіі, падвяргаліся крытыцы як у Арменіі, так і за яе межамі.

Працы па найстаражытнай гісторыі Арменіі правіць

Рафаіл Ішханян у сваіх гістарычных працах настойваў на вылучнай старажытнасці армянскага народа, сцвярджаючы, што армяне жылі на Армянскім нагор'і з IV тысячагоддзя да н.э., утварыўшы самастойную этнічную агульнасць адразу пасля распаду праіндаеўрапейскай мовы, разважаючы далей пра прамыя кантакты армян з шумерамі і семітамі і адносячы шумераў да армяноіднага тыпу еўрапеоіднай расы[5][6]. Для доваду сваіх канцэпцый Ішханян карыстаўся прынятым у савецкай літаратуры падыходам, што складаўся ў тым, што крытэрыем этнічнай прыналежнасці з'яўляецца вылучна мова, і пытанне пра паходжанне народа прыраўноўвала да паходжання мовы. Ішханян сцвярджаў, што «Гісторыю армян ці армянскага народа трэба пачынаць з часу з'яўлення армянскай мовы, бо армяне (ці армянскі народ) і ў старажытнасці, і ў сярэднія вякі, і ў сучаснасці — гэта носьбіты армянскай мовы»[7][8].

Такія цверджанні Ішханяна рабілі армян адзіным у свеце народам, якія здолелі захаваць без істотных змен сваю мову на працягу некалькіх тысячагоддзяў, а таксама аб'яўлялі прышлымі народамі ўсё неармянскае насельніцтва Усходняй Турцыі, улучаючы курдаў. Заканамерна, што гэты кірунак прац Ішханяна сустрэў цвёрдую крытыку сярод гісторыкаў і лінгвістаў як у Арменіі, так і за яе межамі. Працы Ішханяна ў гэтым кірунку крытыкаваліся за адсутнасць належнай доказнай базы, за лінгвістычны і гістарычны дылетантызм, а таксама за выяўную палітычную падкладку[4][9][10][11].

У звязку з крытыкай калег Рафаіл Ішханян так і не змог апублікаваць свае працы ў гэтым кірунку ў навуковай літаратуры ні ў Арменіі, ні за яе межамі, таму неаднаразова выступаў з серыяй папулярных артыкулаў і нататак, адрасаваных аўдыторыі, недастаткова знаёмай з гістарычнай навукай[7][12][13][14].

Бібліяграфія правіць

на армянскай правіць

  • Errord Uzhi Batsarman orenke: Hodvatsner, Azat khosk, ISBN 5807902505
  • Girke Khorhrdayin Hayastanum: Matenagitakan Tsank, Hayastani azgayin grapalat, ISBN 9993050032
  • Mer Inknutyan Glkhavor Nshane: (Grakanagitakan Hetazotutyunner), Nairi, ISBN 5550004291
  • Patkerazard Patmutyun Hayots, Book 1, 1989, Arevik, ISBN 5807700570
  • Rafael Ishkhanian, Hayeri tzagume yev hnaguin patmutiune (The Origins and Most Ancient. History of the Armenians), Altapress, Beirut, 1984
  • Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, Ереван, 1988

на рускай правіць

  • Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, издательство «Грааль», Москва, 2002 ISBN 5946880152

на англійскай правіць

  • On the Origin and Earliest History of the Armenian People, trans. N. Ouzounian, Montreal, 1989
  • Questions of origin and earliest history of Armenian people, Yerevan 1988

на польскай правіць

Зноскі

  1. а б в г Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  2. а б в г Armenian Concise EncyclopediaՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990.
  3. Тер-Саркисянц А.Е. История и культура армянского народа с древнейших времён до начала XIX века. — Москва: Восточная литература РАН, 2005. — С. 126. — 686 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-02-018445-4, ISBN 9785020184459.
  4. а б в Шнирельман В. А. Войны памяти: мифы, идентичность и политика в Закавказье, Академкнига, Москва, 2003 ISBN 5946281186
  5. Ишханян Р. А. Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа. Издательство «Айастан», Ереван, 1988
  6. Р. А. Ишханян Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, издательство «Грааль», Москва, 2002 ISBN 5946880152
  7. а б Ишханян Р. А. Происхождение и древнейшая история армян в свете новых достижений лингвистики // Литературная Армения, № 4, 1981
  8. Ишханян Р. А. Без фактов и свидетельств не может быть достоверного исторического труда // Научно-информационный журнал Ереванского университета, № 2, 1982
  9. Тер-Саркисянц А. История и культура армянского народа с древнейших времён до начала XIX века, Издательство Восточной литературы РАН, Москва, 2005 ISBN 5-02-018445-4
  10. Аракелян Б. Н., Джаукян Г., Саркисян Г. К. К вопросу Урарту-Армения // Историко-филологический журнал, Ереван, № 1, 1987
  11. Тирацян Г. А., Арешян Г. Е. Археология и проблема Урарту-Армения // Историко-филологический журнал, Ереван, № 3, 1990
  12. Ишханян Р. А. Языковые источники, относящиеся к происхождению армян // «Гарун», Ереван, № 10, 1979
  13. Ишханян Р. А. Древнейшие аборигены // газета «Коммунист», Ереван, 16 февраля 1980 года
  14. Ишханян Р. А. Иллюстрированная история Армении: Беседы для среднего школьного возраста, «Аревик», Ереван, 1989

Літаратура правіць

  • Э. Долбакян Рафаел Аветисович Ишханян // Р.А. Ишханян Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, издательство «Грааль», Москва, 2002 ISBN 5946880152

Спасылкі правіць