Раян Гігз

валійскі футбаліст і трэнер

Раян Гігз (англ.: Ryan Giggs; нар. 29 лістапада 1973 Кардыф, Уэльс) — валійскі футбаліст (паўабаронца), трэнер.

Футбол
Раян Гігз
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раян Джозеф Гігз
Мянушкі Welsh Wizard (Валійскі чараўнік), Giggsy (Гігзі)
Нарадзіўся 29 лістапада 1973(1973-11-29)[1][2][…] (50 гадоў)
Грамадзянства  Уэльс
Рост 180 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
Англія Дынс
1985—1987 Англія Манчэстэр Сіці
1987—1990 Англія Манчэстэр Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
1990—2014 Англія Манчэстэр Юнайтэд 672 (114)
Нацыянальная зборная[* 2]
1989 Англія Англія (да 16) 1 (1)
1989 Уэльс Уэльс (да 18) 3 (0)
1991 Уэльс Уэльс (да 21) 1 (0)
1991—2007 Уэльс Уэльс 64 (12)
2012 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія (алімп.) 4 (1)
Трэнерская кар’ера
2014 Англія Манчэстэр Юнайтэд в.а.
2014—2016 Англія Манчэстэр Юнайтэд трэнер
2018—2022 Уэльс Уэльс
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раян Гігз выступаў з 1990 года за «Манчэстэр Юнайтэд». За гэты час гулец зборнай Уэльса выйграў 34 трафеі з «Манчэстэр Юнайтэд», у тым ліку — 13 чэмпіянатаў Англіі, 4 Кубкі і 9 Суперкубкаў Англіі, 2 Лігі чэмпіёнаў. Выступаў за алімпійскую зборную Вялікабрытаніі на гульнях у Лондане (2012). У маі 2014 года Раян Гігз паведаміў, што завяршае кар’еру футбаліста.

З’яўляецца рэкардсменам англійскай Прэм’ер-лігі па колькасці матчаў (632), рэкардсменам «Манчэстэр Юнайтэд» па колькасці афіцыйных матчаў (963), а таксама рэкардсменам па колькасці матчаў у еўракубках (157).

У 2014 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб «Манчэстэр Юнайтэд» у якасці асістэнта Луі ван Гала, аднак у 2016 годзе, пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Жазэ Маўрынью, пакінуў клуб. У студзені 2018 года быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Уэльса[3]. У лістападзе 2020 года быў адхілены ад кіраўніцтва зборнай з-за абвінавачванняў у дамашнім гвалце, у чэрвені 2022 года афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнера.

Зноскі

Спасылкі правіць