Раіса Веніямінаўна Ідэльсон

Мастачка і паэтка, вельмі востра і чулліва адчувала жыццё і ўсё змены, якія адбываліся ў краіне ў першай палове XX стагоддзя. У розны час яна

Раіса Веніямінаўна Ідэльсон (18941972) — мастачка і паэтэса. У розны час яна была жонкай і музай двух вялікіх рускіх жывапісцаў Роберта Фалька і Аляксандра Лабаса.

Раіса Веніямінаўна Ідэльсон
Дата нараджэння 1894
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 1972(1972-07-18)
Месца смерці
Муж Роберт Рафаілавіч Фальк і Aleksandr Labas[d]

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Віцебску ў 1894 годзе. Дачка вядомага ў свой час віцебскага лекара Веніяміна Іванавіча Ідэльсона і Жанеты Маісееўны Ідэльсон (Баркан)[1].

 
Графічная работа Роберта Фалька «Партрэт Р. Ідэльсон з бацькамі» 1926 года

У 1913 годзе скончыла гімназію і з’ехала на навучанне ў Францыю і Бельгію, дзе ўжо вучылася старэйшая сястра Аляксандра. Летам 1914 года сёстры прыехалі на вакацыі ў Віцебск наведаць бацькаў і не змаглі вярнуцца ў Францыю, бо пачалася Першая сусветная вайна.

Навучалася ў «Школе жывапісу і малюнка мастака Пэна» у Віцебску, у якой у той жа час браў урокі Марк Шагал. У пачатку 1917 года пачала наведваць у Пецярбургуу прыватную мастацкую школу Якава Гольдблата. Таксама наведвала мастацкія майстэрні Кузьмы Пятрова-Водкіна.

У 1920—1921 году паступае ў Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні (ВХУТЕМАС), дзе адбылося знаёмства з Робертам Фалькам у яго жывапіснай майстэрні. У 1922 годзе пазіруе для карціны Р. Фалька «Жанчына ў чырвоным ліфе» (Траццякоўская галерэя, Масква).

15 кастрычніка 1922 года распачалася Першая руская мастацкая выстаўка ў Берліне (Erste Russische Kunstausstellung), прыняла ў ёй удзел. Натхняльнікамі і арганізатарамі выстаўкі былі Ілля Эрэнбург, Давід Штэрэнберг і Эль Лісіцкі.

Зімой 1922—1923 пазіруе для карціны Р. Фалька «Жанчына ў белай павязцы» (ТГ, Масква). Паездка ў Віцебск з Робертам Фалькам у 1923 годзе, дзе мастак стварыў шэраг яе партрэтаў. У сакавіку 1925 года Фальк уключае ў экспазіцыю выстаўкі таварыства «Маскоўскія жывапісцы» лепшыя курсавыя і дыпломныя работы сваіх вучняў.

У гэтым жа годзе ўдзельнічае ў Першай Усебеларускай выстаўцы (Мінск) з трыма працамі («Нацюрморт» і два аўтапартрэты)[2]. Двума гадамі пазней брала ўдзел у Другой Усебеларускай мастацкай выстаўцы ў Мінску (1927) з працамі «Дзяўчына» і «Селянін»[3].

Паездка з Р. Фалькам у Віцебск у 1926 годзе, дзе пазіравала для яго карціны «Дзяўчына ля вакна» (Краснадарскі краявы мастацкі музей імя Ф. А. Каваленкі).

У 1928 годзе паказвае свае працы на Першай выстаўцы жывапісу, графікі і малюнка «РОСТ», якая адбывалася ў клубе імя Кухмісцерава на Гарохаўскай вуліцы ў Маскве. Выстаўка карысталася поспехам. У 1928—1929 гадах — сябра Таварыства мастакоў-грамадоўцаў (ОХО), якое складалася са студэнтаў майстэрні Р. Фалька (І. Лейзераў, Е. Левіна-Разенгольц, М. Нікаладзэ, Г. Назараўская, Р. Рабіновіч і інш.). Роберт Фальк атрымаў творчую камандзіроўку ад Наркампроса ў Парыж у 1928 годзе, яго суправаджала Раіса Ідэльсон. Едуць цягніком цераз Берлін, у Берліне афармляюць візы ў Францыю.

У 1929 годзе адбываецца персанальная выстаўка Роберта Фалька ў галерэі Яўгена Зака ў Парыжы (15―31 сакавіка 1929 г.). Раіса Ідэльсон бярэ на сябе арганізацыю. Выстаўку можна было лічыць паспяховай, Р. Фальк паказаў 25 работ, у тым ліку партрэт Раісы Ідэльсон — «Жанчына ў чырвоным ліфе».

Другая выстаўка карцін Таварыства мастакоў-грамадоўцаў прайшла з 5 сакавіка па 9 красавіка 1929 года ў клубе імя Астахава пры заводзе «Серп і молат», Раісы Ідэльсон яшчэ не было ў Маскве, па яе даручэнні сяброўкі выстаўляюць карціну «Кветкі ў блакітнай бутэльцы». Летам гэтага ж года мастачка вяртаецца з Парыжа ў Маскву, паездка да хворага бацькі ў Віцебск.

У 1930 годзе, у адным з найбольш радыкальных часопісаў «Рэвалюцыя і культура» (супольна з Евай Левінай-Разенгольц) публікуе артыкул «Тэатр найбліжэйшай будучыні» аб ператварэнні тэатра з элітарнага ў масавы. 1929—1937 — Актыўная перапіска з Р. Р. Фалькам, які знаходзіўся ў Парыжы. Яны перапісваліся на працягу дзевяці гадоў — да вяртання Фалька у Маскву напярэдадні 1938 года.

У 1930 годзе знаёміцца з мастаком Аляксандрам Лабасам, прафесарам ВХУТЕИНа, адным з заснавальнікаў Таварыства мастакоў-станкавістаў (ОСТ), дзе на чале з Штэрэнбергам аб’яднаілся выпускнікі ВХУТЕМАСа — Дэйнека, Піменаў, Вільямс, Тышлер. У 1932 годзе ОСТ спыніў сваю дзейнасць, а ў сярэдзіне 1930-х А. Лабаса абвінавацілі ў фармалізме.

У маі 1932 года Раіса Ідэльсон уладкавалася навуковым супрацоўнікам у бібліятэку Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў. Тут веданне моў, сусветнага і сучаснага мастацтва, яе досвед былі запатрабаванымі. У 1933 годзе ў Раісы Ідэльсон і Аляксандра Лабаса нараджаецца сын Юлій, будучы навуковец-біёлаг. Шлюб з Лабасам быў нядоўгім і хутка распаўся. У гэтым жа годзе вярнулася з Парыжа старэйшая сястра мастачкі, Аляксандра Азарх-Граноўская.

У 1930-я гады — праца ў Цэнтральным доме мастацкага выхавання дзяцей (ЦДХВД).

З 1934 года па 1941 год Раіса Ідэльсон выкладае на завочных курсах для ўсіх ахвотных навучыцца маляваць пры Цэнтральным доме народнай творчасці імя Н. К. Крупскай (ЦДНТ). Пасля гэтыя курсы пераназавуць у Усесаюзны завочны народны ўніверсітэт мастацтваў імя Н. К. Крупскай, дзе Р. Ідэльсон выкладала з 1944 года па 1971 год і распрацавала ўласны педагагічны метад з індывідуальным падыходам да вучняў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з сынам і сястрой А.Ст. Азарх-Грановской былі ў эвакуацыі — спачатку ў Самаркандзе, у канцы 1941 года пераязджаюць у Ташкент. Працягвае перапіску з Р. Фалькам і яго жонкай А.Ст. Шчокін-Кратавай. У 1943 годзе вяртаецца ў Маскву.

У 1955—1956 гадах — перапіска з Р. Фалькам аб афармленні спектакля «Толькі праўда» па п’есе Ж.-П. Сартра у Тэатры сатыры ў Маскве (рэжысёр — Валянцін Плучак, мастак — Р. Фальк). У 1956 годзе робіць даклад «Аб завочным навучанні мастацтву ў ЦДНТ імя Н. К. Крупскай», асноўныя палажэнні якога рэкамендаваныя ў якасці метадычнага дапаможніка для навучэнцаў.

Свае мастацкія работы шчодра раздавала сябрам і знаёмым. Некалькі яе работ цяпер захоўваюцца ў Ізраілі ў прафесара-фізіка Л. І. Рубінштэйна. Некаторыя працы захоўваюцца ў сям’і, у тым ліку і вершы.

Памёрла 18 ліпеня 1972 года ў Маскве. Пахавана на Калітнікаўскіх могілках побач з магілай Р. Фалька.

Паэзія правіць

Першы верш напісала ў 7 гадоў. Вершы потым стварала на працягу ўсяго жыцця, у стол. Потым блізкія людзі знайшлі яе архіў і сістэматызавалі.

Паэтычная спадчына Раісы Ідэльсон упершыню выйшла ў поўным аб’ёме ў кнізе «Безмолвный поэт» у 2020 годзе, якая багата ілюстравана работамі Роберта Фалька, Аляксандра Лабаса, Раісы Ідэльсон, а таксама рэдкімі архіўнымі дакументамі і фатаграфіямі, якія захоўваюцца ў сям’і мастачкі, музеях і прыватных архівах. Выданне дапоўнена ўспамінамі сучаснікаў.

Сям’я правіць

  • Маці, Жанета Майсееўна Баркан, паходзіла з багатай нямецка-яўрэйскай сям’і гандляроў льном. Яна выкладала англійскую мову ў гімназіі ў Берліне, дзе і спаткалася з будучым мужам, калі той навучаўся там ва ўніверсітэце.
  • Бацька, віцебскі лекар-тэрапеўт Веніямін Іванавіч Ідэльсон, ганаровы грамадзянін горада.
  • Сястра, Аляксандра Веніямінаўна Азарх-Граноўская (1892—1980), актрыса, рэжысёр і тэатральны педагог, была замужам за Аляксеем Граноўскім — заснавальнікам яўрэйскага тэатра ў Расіі.
  • Першым мужам быў Роберт Фальк — рускі жывапісец яўрэйскага паходжання, які спалучыў у сваёй творчасці шляхі рускага мадэрна і авангарда; адзін з самых вядомых мастакоў яўрэйскага тэатра на ідышы.
  • Другім мужам быў Аляксандр Лабас — савецкі мастак, сябра групы ОСТ, прадстаўнік рускага авангарда 1920-х — 1930-х гадоў. Працягнуўся шлюб нядоўга.
  • Сын — Юлій Аляксандравіч Лабас (1933—2008), навуковец-біёлаг, працаваў на Белым моры, на Крайняй Поўначы і ў пустыні.

Унучка Аліса Юліеўна Лабас і праўнук Аляксандр жывуць у Маскве. Спадчынай мастачкі займаецца ўнучка, якая кіруе Фондам захавання мастацкай і культурнай спадчыны жывапісцаў Аляксандра Лабаса і Раісы Ідэльсон.

Зноскі

  1. Крэпак Барыс. Роберт Фальк: «Я ўбачыў у глыбіне пейзажа чырвоную рабіну…» // Вяртанне імёнаў. Кніга 1. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — С. 318—329.
  2. Каталог 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. Менск, 1925.
  3. Каталог 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. Менск, 1927.

Спасылкі правіць

  • http://alabas.ru/ — Фонд захавання мастацкай і культурнай спадчыны жывапісцаў Аляксандра Лабаса і Раисы Идельсон.