Раўкета (рака)

рака ў Беларусі і Літве

Раўке́та, Раўкота (літ.: Raukėta) — рака ў Ігналінскім раёне Літвы і Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзісна.

Раўкета
Характарыстыка
Даўжыня 16 км
Басейн 87 км²
Вадацёк
Выток возера Раўкета
 • Вышыня 146,9 м
 • Каардынаты 55°25′34,76″ пн. ш. 26°32′30,66″ у. д.HGЯO
Вусце Дзісна
 • Месцазнаходжанне за 600 м ад вёскі Германоўшчына
 • Вышыня 128 м
 • Каардынаты 55°19′55,99″ пн. ш. 26°36′53,60″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіны
physical
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 16 км, з іх 9 км у Браслаўскім раёне[1]. Плошча вадазбору 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Бярэ пачатак у возеры Раўкета[2] на тэрыторыі Літвы. Упадае ў Дзісну за 600 м на паўднёвы захад ад вёскі Германоўшчына (Браслаўскі раён). Рэчышча Раўкеты ў ніжнім цячэнні каналізаванае. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў і ручаёў.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць