Роберт Лансінг (англ.: Robert Lansing, 17 кастрычніка 1864, Уотэртаўн, штат Нью-Ёрк — 30 кастрычніка 1928, Вашынгтон) — амерыканскі юрыст і дзяржаўны дзеяч, займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША ў 1915—1920 гадах, у адміністрацыі прэзідэнта Вудра Вільсана.

Роберт Лансінг
42-і дзяржаўны сакратар ЗША
24 чэрвеня 1915 — 13 лютага 1920
Папярэднік Роберт Лансінг
Пераемнік Frank Polk[d]
дзяржаўны сакратар ЗША
9 чэрвеня 1915 — 24 чэрвеня 1915
Папярэднік Уільям Джэнінгс Браян
Пераемнік Роберт Лансінг
Нараджэнне 17 кастрычніка 1864(1864-10-17)[1][2][…]
Смерць 30 кастрычніка 1928(1928-10-30)[4][1][…] (64 гады)
Месца пахавання
Бацька John Lansing[d][6]
Маці Maria Lay Lansing[d][6]
Жонка Eleanor Foster Lansing[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, дыпламат, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1886 годзе скончыў Амхерсцкі каледж. Займаўся юрыдычнай практыкай ва Уотэртаўне. У 1890 годзе ажаніўся з Элеанорай Фостэр. У якасці спецыяліста міжнароднага права ўдзельнічаў у некалькіх міжнародных арбітражах паміж ЗША і Брытанскай імперыяй па пытанні аб кітабойстве ў Берынгавым моры, аб межах Аляскі, і аб рыбалоўстве ў паўночнай Атлантыцы, якія праходзілі з пасярэдніцтвам Расіі.

У 1915—1920 гадах займаў пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША. У 1917 годзе заключыў здзелку аб куплі Дацкай Вест-Індыі. У лістападзе 1917 года падпісаў пагадненне Лансінг — Ісіі, па якім ЗША прызналі «наяўнасць асаблівых інтарэсаў Японіі ў Кітаі». У абмен на гэта Японія прызнала амерыканскую палітыку «адкрытых дзвярэй».

Лічачы, што перамога Германіі ў Першай сусветнай вайне 1914—1918 гадоў пагражала б інтарэсам ЗША, выступаў за добразычлівы нейтралітэт у адносінах да Антанты, а затым і за непасрэдны ўдзел ЗША ў вайне супраць Германіі.

У 1919 годзе ўзначальваў амерыканскую дэлегацыю на Парыжскай мірнай канферэнцыі.

Зноскі

  1. а б Robert Lansing // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Robert Lansing // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Лансинг Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Лансинг Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. а б geni.com — 2006.