Роберт Льюіс Стывенсан

Роберт Льюіс Сты́венсан[11] (англ.: Robert Louis Stevenson, першапачаткова Роберт Льюіс Бэлфур Стывенсан Robert Lewis Balfour Stevenson; 13 лістапада 1850, Эдынбург, Шатландыя, Вялікабрытанія — 3 снежня 1894, Уполу, Самоа) — шатландскі пісьменнік і паэт, аўтар сусветна вядомых прыгодніцкіх раманаў і аповесцей, найбуйнейшы прадстаўнік неарамантызму.

Роберт Льюіс Стывенсан
англ.: Robert Louis Stevenson
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні брыт. англ.: Robert Lewis Balfour Stevenson
Дата нараджэння 13 лістапада 1850(1850-11-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1894(1894-12-03)[5][6][…] (44 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Томас Стывенсан[d][8]
Маці Matilde Margaret Isabella Stevenson[d][9][8]
Жонка Fanny Stevenson[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, эсэіст, раманіст, навэліст, дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, аўтар-кампазітар
Гады творчасці 18661894[10]
Жанр прыгодніцкая літаратура і гатычная літаратура[d]
Мова твораў англійская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў Эдынбургскі ўніверсітэтт (1873). Па адукацыі юрыст. Шмат падарожнічаў па Еўропе і ЗША.

Творчасць правіць

Дэбютаваў у 1866 як публіцыст. Сусветную вядомасць яму прынёс раман «Востраў скарбаў» (Treasure Island, 1883). Аўтар прыгодніцкіх раманаў «Выкрадзены» (Kidnapped, 1886), «Гаспадар Балантрэ» (1889), «Пацярпелыя караблекрушэнне» (1892), «Катрыёна» (1893), у якіх тагачаснай цывілізацыі, расізму і каланіялізму пісьменнік проціпастаўляў веру ў людзей, іх высокую духоўнасць. У гістарычных раманах «Прынц Ота» (1885), «Чорная страла» (1888), «Сент-Іў» (апубл. 1897, незавершаны) рамантыка прыгод спалучаецца з дакладным апісаннем экзотыкі і гістарычным каларытам. Тэма «двойніцтва» адлюстравана ў філасофска-псіхалагічным рамане «Дзіўная гісторыя доктара Джэкіля і містэра Хайда» (The Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde, 1886). Аўтар шматлікіх апавяданняў, нарысаў, п’ес, літаратурна-крытычных прац.

Уплыў Стывенсана на сваю творчасць прызнавалі Хорхэ Луіс Борхес, Эрнест Хемінгуэй, Гілберт Кіт Чэстэртан, Рэдзьярд Кіплінг, Уладзімір Набокаў. На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі А. Асташонак, В. Гардзей, Я. Семяжон.

Беларускія пераклады правіць

  • Востраў скарбаў: Пер. з рус. / Роберт Луіз Стывенсон — Мн. : ДВБ. Дзіцячая літ., 1938.
  • Востраў скарбаў. — Мн., 1993.
  • Чорная страла: Аповесць з часоў вайны Пунсовай і Белай ружы. — Мн., 1999.

Экранізацыі правіць

Раман «Востраў скарбаў» неаднаразова экранізаваны.

Зноскі

  1. Robert Louis Stevenson
  2. Robert Louis Stevenson // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Стивенсон Роберт Льюис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://web.archive.org/web/20170323092120/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/robert-louis-stevenson
  5. Robert Louis Stevenson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Robert Louis Stevenson // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. https://hdl.handle.net/2027/uva.x000181966 — С. 179–184.
  8. а б Kindred Britain
  9. Buchan A. Stevenson, Thomas // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: Smith, Elder & Co., 1885. — Vol. 54. — P. 255–56.
  10. RKDartists Праверана 10 верасня 2022.
  11. БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць