Джон Робін Уорэн AC (англ.: John Robin Warren, 11 чэрвеня 1937 г , Адэлаіда, Аўстралія) — аўстралійскі патолаг і навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2005 года. У 1979 пераадкрыў бактэрыю Helicobacter pylori. Кампаньён ордэна Аўстраліі з 2007 года.

Робін Уорэн
англ.: John Robin Warren
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1937(1937-06-11)[1][2][…] (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, урач, патолагаанатам, мікрабіёлаг, даследчык
Навуковая сфера мікрабіялогія, медыцына[4], паталогія[4] і гастраэнтэралогія[4]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Робін Уорэн нарадзіўся 11 чэрвеня 1937 года ў Адэлаідзе. Атрымаў ступень бакалаўра ва Універсітэце Адэлаіды. У 1967 годзе пачаў даследчую кар’еру ў Каралеўскім каледжы паталогіі Аўстраліі і стаў старэйшым патолагам Каралеўскага шпіталя Перт, дзе прайшла асноўная частка яго навуковай кар’еры. Разам з Бары Маршалам паказаў, што язва страўніка ў большасці выпадкаў выклікаецца бактэрыяй Helicobacter pylori.

Узнагароды правіць

У 2005 годзе Робін Уорэн і яго калега Бары Маршал атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне «За працы па вывучэнні ўплыву бактэрыі Helicobacter pylori на ўзнікненне гастрыту і язвы страўніка і дванаццаціперснай кішкі».

2007 — кавалер ордэна Аўстраліі вышэйшай ступені.

Зноскі

  1. J. Robin Warren // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John Robin Warren // Brockhaus Enzyklopädie
  3. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.