Родны край (1933)

газета

«Родны край» — газета, орган Таварыства беларускай асветы. Выдавалася з 1 студзеня 1933 да 29 лістапада 1936 у Вільні на беларускай мове. У 1933 г. выходзіла 2 разы на месяц, з 1934 г. — раз на тыдзень. Рэдактары М. Сіняўскі, А. Флёраў (з 1936). Выдаўцы С. Кароль, М. Шчасны. Выйшлі 104 нумары. Забаронена польскімі ўладамі.

«Родны край»
Тып газета
Заснавальнік Тамаш Грыб
Выдавец С. Кароль
М. Шчасны
Рэдактар М. Сіняўскі (1933—1936)
А. Флёраў (1936)
Заснавана 1 студзеня 1933
Спыненне публікацый 29 лістапада 1936
Палітычная прыналежнасць Таварыства беларускай асветы
Мова беларуская
Перыядычнасць 2 разы на месяц (1933)
раз на тыдзень (1934—1936)
Галоўны офіс

Тэматыка правіць

Мела культурна-асветніцкі кірунак. Паслядоўна адстойвала права беларускай меншасці ў Польшчы на нацыянальную школу і асвету (перадавіцы «Найважнейшая справа», «Як дамагацца роднай школы», «Нясіце кніжку вёсцы», «Пазнавайце родны край», «Патрыятызм дае сілу народу»), закранала сацыяльна-грамадскія праблемы (арт. «Новая спроба асадніцтва», «Хто на гэтым выйграе?», «Палажэнне вёскі», «Аб выбарах у самаўрады», «3 царкоўна-рэлігійнага жыцця» і інш.). Шэраг матэрыялаў гістарычна-пазнавальнага характару прысвяціла канцлеру ВКЛ Л. Сапегу, палітычнаму дзеячу І. Луцкевічу, агляду гісторыі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Інфармавала пра факты беларускага культурна-грамадскага жыцця ў Чэхаславакіі, Латвіі, Літве, БССР і Заходняй Беларусі, у т.л. пра суды над Б. Тарашкевічам, т.зв. Маладой Грамадой (пісьменнікамі В. Таўлаем, П. Пестракам, А. Іверсам і інш.). У рубрыцы «Палітычная хроніка» асвятляла падзеі ў свеце. На старонках газеты змешчаны літаратурныя і публіцыстычныя творы М. Машары, М. Краўцова, М. Засіма, І. Маразовіча (псеўд. Б. Бароўскі), Х. Ільяшэвіча, манаграфічнае даследаванне жыцця і творчасці Ядвігіна Ш., пераклады на беларускую мову асобных твораў А. Купрына, братоў Тур, Ю. Горліс-Горскага. Друкавала парады па земляробстве і агародніцтве.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць