Даўспрунгі

легендарны літоўскі княжацкі род
(Пасля перасылкі з Род Даўспрунгаў)

Даўспру́нгі, Доршпрунгі — легендарны княжацкі род балцкага племені літва, ад якога пазней (у XVI ст.) выводзілі сваё паходжанне князі Гальшанскія і князі Гедройцы.

  • Родапачынальнік дынастыі — Даўспрунк, па легендзе прыбыў з Венецыі ў нізоўі Нёмана разам з Палемонам.
  • Жывібунд I — сын Даўспрунка, князь літоўска-завілейскі, адзін з найстаражытных валадароў Літвы. Па легендзе, ён кіраваў 31 год Літоўска-Завілейскім княствам. Памёр у 1056 годзе.
  • Спадчыннікам Жывібунда стаў яго сын Жывібунд II, сучаснік Манцівіла і Усевалада Ольгавіча. Яго жонкай называецца Паята, адзіная дачка Кернуса, літоўскага князя. Пад уладай Жывібунда II былі злучаны ўладанні яго бацькі і цесця. У 1114 годзе Жывібунд II адбіў набегі на Літву Глеба Усяславіча, князя Мінскага, пасля чаго напаў на Мінскае княства, разруйнаваў яго і спаліў Мінск. Ён нібы няспынна вёў войны, жадаючы гэтым забяспечыць сваім нашчадкам спакойнае княжанне ў Літве, памёр у 1162 годзе.
Герб Кітаўрус, які выкарыстоўвалі нашчадкі Даўспрунгаў

Радавод Доршпрунгаў правіць

  1. Даўспрунк — заснавальнік дынастыі, князь вількамірскі.
    1. Жывібунд I (??—1056)
      1. Жывібунд II (да 11461162); жонка: Паята, князёўна Літоўска-Завялейская — дачка Кернуса
        1. Кукавойт[1] (??—1235[2]) князь літоўскі, жамойцкі, вількамірскі.

Гл. таксама правіць

Зноскі