Карыятавічы

вялікалітоўскі княжацкі род
(Пасля перасылкі з Род Карыятавічаў)

Карыятавічы — сыны новагародскага князя Карыята, князі ў Падольскай зямлі. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, братоў Карыятавічаў Юрыя, Аляксандра і Канстанціна вялікі князь Альгерд у 1362 годзе ўзяў у паход супраць татараў. У выніку бітвы каля Сініх Вод да Вялікага Княства Літоўскага была далучана Падольская зямля, дзе Карыятавічы былі пасаджаны намеснікамі, «пачалі бараніць Падольскую зямлю ад татараў» і збудавалі гарады Сматрыч, Бакота, Камянец-Падольскі. З іншых крыніц вядомы яшчэ некалькі Карыятавічаў. Відаць, першыя ўладанні на Падоллі Карыятавічы атрымалі ад князя Любарта, які вёў барацьбу за Падолле з польскім каралём Казімірам III пасля смерці апошняга падольскага князя Баляслава (Юрыя) Трайдзенавіча.

Літаратура правіць