Нарбуты

вялікалітоўскі шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Нарбутаў)

Нарбуты — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Тромбы» («Трубы»).

Герб Нарбутаў — «Тромбы».

Вядуць род ад баярына Нарыбута (Нарбута) Яталтавіча. Паводле родавага падання, былі сваякамі магнацкага роду Осцікаў, таму пісаліся часам Осцік-Нарбутамі.

Вядомыя прадстаўнікі правіць

  • Нарбут Яталтавіч (узг. 1440—1486) — літоўскі баярын. Ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча (1432—1440) атрымаў маёнткі Армяны і Калтыняны ў Літве. У 1440 годзе быў сведкам дарчай Аляксандра Мантоўта віленскім францысканцам. Пасля забойства Жыгімонта Кейстутавіча, паводле «Хронікі Быхаўца», Нарбут заняў Верхні Віленскі замак для Міхайлушкі Жыгімонтавіча. Ад вялікага князя Казіміра (1440—1492) у 1440—1443 гадах атрымаў 7 «людзей» у ваколіцах Няменчына і Лінкменіса, дзе, верагодна, была вотчына Нарбута. У 1486 годзе быў сведкам у купчай Багдана Саковіча. Меў сыноў Дабрагоста, Яна, Станіслава, Мікалая, Юрыя і Альбрэхта (Войцеха).[1]
  • Дабрагост Нарбутовіч — староста дарсунішскі. Быў жанаты з дачкой Івана Іллініча. У 1492 годзе ездзіў паслом да вялікага магістра Тэўтонскага ордэна па пытаннях удакладнення межаў, таксама прасіў у Ордэна дапамогі і спрабаваў вербаваць наёмнікаў для вялікалітоўскага войска[2]. У 1496 г. меў справу аб чацвёртай частцы Нарбучава, якую нябожчык Іван Іллініч купіў у Івана Гурскага і яму падарыў. Кароль Аляксандр рашэннем ад 20 жніўня 1496 г. валоданне таго маёнтка Дабрагосту пацвердзіў. Пані Дабрагостава перажыла мужа і ў 1506 г. мела справу з Альбрэхтам Гаштольдам аб двары ў Астроўні.[3]
  • Станіслаў Мікалаевіч Нарбут (пам. 1596) — ваявода мсціслаўскі.
  • Казімір Нарбут (1738—1807) — асветнік.
  • Юстын Нарбут (каля 1773—1845) — гісторык.
  • Тэадор Нарбут (1784—1864) — гісторык, інжынер.
  • Людвік Нарбут (1832—1863) — вайсковец, удзельнік паўстання 1863-64.
  • Станіслаў Нарбут (1853—1926) — вучоны-медык.

Зноскі

  1. Пятраўскас Р. …
  2. Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года. Т. 1. — М., 2005.
  3. Сысоева Л. Л. Генеалогия Ильиничей…

Літаратура правіць

  • Лідскі летапісец, № 3.
  • Сысоева Л. Л. Генеалогия Ильиничей: новые материалы // Мірскі замак як гісторыка-культурны феномен XV — пачатку XX стагоддзя. Новыя даследаванні / Навук. рэд. Н. Ф. Высоцкая. — Мн., 2004. — С. 61-73.
  • ЭГБ, т. 5. — Мн., 1999. — С. 279—280;

Спасылкі правіць