Сцыпіёны дэль Кампа

шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Сцыпіёнаў дэль Кампа)

Сцыпіёны (Сцыпіё дэль Кампа) — шляхецкі род уласнага герба.

Сцыпіёны

Герб «Сцыпіён»
Краіна паходжання Італія
Першы з роду Пётр Сцыпіён дэль Кампа

Родапачынальнікам на землях Вялікага Княства Літоўскага, паводле афіцыйнай генеалагічнай версіі, быў італьянскі нашчадак рымскіх Сцыпіёнаў неапалітанскі шляхціч Пётр Сцыпіён дэль Кампа — маршалак двара каралевы Боны Сфорца і губернатар княства Бары ў Італіі — спадчыннага ўладання каралевы, які трапіў у Польшчу ў 1518 годзе разам з каралевай.

У сярэдзіне XVIII ст. Сцыпіёны увайшлі ў склад магнатэрыі Рэчы Паспалітай, перш за ўсё дзякуючы ўзвышэнню Юзафа Сцыпiёна, які нават парадніўся з Радзівіламі. Гэта ўжо была толькі іх асабістая заслуга, таму што Бона Сфорца ніколі не прасіла для сваіх землякоў вышэйшыя пасады. Найбольшае, на што маглі разлічваць італьянцы ад «сваёй» каралевы, гэта пасады сярэдняга ўзроўню (староства ці парафія) і служба пры каралеўскім двары.

Палац Сцыпіёнаў у Воранава.

Сцыпіёны ніколі не скрывалі свайго італьянскага паходжання. Хутчэй, наадварот. Яны падкрэслівалі, што вялі свой радавод ад славутага старажытнарымскага роду сенатараў, палкаводцаў і мецэнатаў Сцыпіёнаў. Аб гэтым сведчыў і іх уласны герб «Сцыпіён» — у чырвоным полі чатыры блакітныя ляскі, ўкладзеныя касым крыжам, з кляйнотам «самаахвярнасці» — пеліканам. Ён нібыта сімвалізаваў вялікія вайсковыя перамогі рымскіх Сцыпіёнаў, а па другой версіі чатырох славутых прадстаўнікоў гэтага патрыцыянскага роду: Сцыпіёна Афрыканскага Старэйшага, Сцыпіёна Азіяцкага, Сцыпіёна Назіка і Сцыпіёна Афрыканскага Малодшага. Найбольш гучны варыянт родавага прозвішча гучаў як «графы дэль Кампа Сцыпіё». У другой палове XVIII ст. часцей ужываўся варыянт «Сцыпіё дэ Кампа», а ў ХІХ стагоддзі своеасаблівы «русізм» — «дэ Кампа Сцыпіён». Хаця найбольш распаўсюджаная назва ў штодзённым жыцці гучала як «Сцыпіёны».

Вядомыя прадстаўнікі роду правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць