Чаховічы

вялікалітоўскі шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Чаховічаў)

Чаховічы, Ляхавіцкія-Чаховічы (польск.: Czechowicz, польск.: Lachowicki-Czechowicz) — баронскі і шляхецкі род гербу Астоя.

Чаховічы

Герб «Чаховіч»
Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Тытул бароны
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае, Расійская імперыя

Гісторыя правіць

Радавод Чаховічаў пачынаецца з XVI стагоддзя, з часоў Жыгімонта III.[1]

Уладанні правіць

Паводле інвентароў 1697, 1742 і 1776 гг. роду належала сядзіба ў вёсцы Багданаў (цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). Пасля смерці Віктара Чаховіча перайшла яго сыну Казіміру (пам. у 1834 г). Пасля смерці ўдавы Казіміра яе прадалі з малатка адвакату Фердынанду Рушчыцу (1786—1848) герба Ліс, жанатаму на Ганне з Чаховічаў.

Маёнткам адной з ліній роду былі Мацкоўцы на Пастаўшчыне, якім род валодаў з 1741 года, атрымаўшы яго ад Сулістроўскіх. Маёнтак знаходзіўся на месцы сучаснай вёскі Мацковічы. Пра існаване сядзібнага комплексу нагадвае толькі нетыповая для вясковых паселішчаў планіроўка і сістэма штучных ставоў. Канфіскаваны пасля арышту Зыгмунта Чаховіча, прададзены за даўгі ў 1875 годзе разам з маёнткам Крашаны[1].

Ад жонкі Анелі з Арамовічаў Зыгмунт Чаховіч атрымаў маёнтак Бясяды. У канцы 19 стагоддзя Мечыслаў Чаховіч атрымаў ад бацькі Зыгмунта ў спадчыну фальварак Трусавічы (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць).

Найбольш вядомыя правіць

  1. Зыгмунт Чаховіч (18311907), кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў.
  2. Бярнард Чаховіч, завілейскі падкаморы, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.
  3. Густаў Чаховіч (1837 — пасля 1871), удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
  4. Лявон Чаховіч (18411913), удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць