Рокішкіс

горад у Літве

Рокішкіс (літ.: Rokiškis), традыцыйная беларуская назва — Рокішкі[2] — горад у паўночнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рокішкіскага раёна Панявежыскага павета.

Горад
Рокішкіс
літ.: Rokiškis
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1499
Горад з
Плошча
  • 22 км²
Вышыня цэнтра
133 м і 126 м
Насельніцтва
  • 11 606 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
8458
Паштовыя індэксы
LT-42001
Афіцыйны сайт
Рокішкіс на карце Літвы
Рокішкіс (Літва)
Рокішкіс

Знаходзіцца за 60 км на поўнач ад Уцяны. Насельніцтва складае 15,7 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Гісторыя правіць

 
Забудова цэнтральнай плошчы
 
Палац Тызенгаўзаў

Першыя гістарычныя згадкі аб паселішчы Рокішкіс адносяцца да 1499 года, калі яно ўзгадваецца ў прывілеі князя Аляксандра. Згадкі аб мясцовым касцёле і мясцовай парафіі датуюцца 1500 годам. Да 1547 года мясцовыя землі належалі вялікаму князю, а потым былі перададзены Жыгімонтам Вазам князям Крошынскім. У XVIII стагоддзі Рокішкіс перайшоў ва ўладанне Тызенгаўзаў. Апошні ўладар з роду Тызенгаўзаў — Райнальд Тызенгаўз — памёр бяздзетным, і Рокішкіс перайшоў яго сястры Марыі Радзецкай. Радзецкія валодалі Рокішкісам да Другой сусветнай вайны. Паселішча хутка развівалася ў ХІХХХ стагоддзях і ў 1920 годзе атрымала статус горада. Тызенгаўзы пабудавалі тут касцёл, а Канстанцін Тызенгаўз, які жыў тут у пачатку ХІХ стагоддзя стварыў заалагічную калекцыю, якая потым была перададзена Віленскаму ўніверсітэту. Развіццё горада, так сама, спрыяла пабудове тут чыгункі Дынабург — Лібава ў 1873 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны, горад з 1950 года стаў раённым цэнтрам Літоўскай ССР.

Герб правіць

Сучасны герб горад атрымаў у 1993 годзе. Поле з ліхтаром сімвалізуе першых уладароў горада: Красчынскіх, бык сімвалізуе Тызенгаўзаў, а флёр-дэ-ліз сімвалізуе Радзецкіх. Астатняе поле прадстаўляе арган касцёла Св. Мацея.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.

Спасылкі правіць

Тапаграфiчныя карты правіць

  • (руск.) [1] Утена. Маштаб: 1 : 200 000. Стан мясцовасці на 1983 год. Выданне 1985 г.