Ро́лічы[1] (трансліт.: Roličy, руск.: Роличи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 27 двароў і 51 жыхар.

Вёска
Ролічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
27
Насельніцтва
51 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
Ролічы на карце Беларусі ±
Ролічы (Беларусь)
Ролічы
Ролічы (Мінская вобласць)
Ролічы

Адна вуліца з усходу на захад. Брукаваная.

Гісторыя правіць

Дата заснавання невядомая

У 1844 годзе жыло 15 сем’яў.

У 1904 годзе — 41 сям’я (282 чалавекі).

У 1938 годзе ў складзе Вішнеўскай вясковай гміны Вілейскага павета. 36 дамоў, 191 жыхар.

З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.

Зімой у пачатку 1941 года тут арганізаваны калгас «Чырвоная Армія». Старшыня Фёдар Ніканоравіч Кулак.

У 2003 годзе тут было 38 дамоў, 87 жыхароў[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ра́лічы
  2. Нарачанка і яе берагі 2013, с. 384—385.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць