Гэты артыкул з'яўляецца часткай цыкла артыкулаў пра чароўны свет Гары Потэра.

Рональд Біліус Уізлі (англ.: Ronald Bilius Weasley) — выдуманы персанаж серыі раманаў пра Гары Потэра. Лепшы сябар Гары Потэра і Герміёны Грэйнджэр, адзін з трох галоўных герояў рамана. Член вялікага сямейства Уізлі. Рон вучыўся ў школе Хогвартс у Доме Грыфіндор. Упершыню згадваецца ў кнізе «Гары Потэр і філасофскі камень».

Персанаж свету Гары Потэра
Рональд Біліус Уізлі
Пол мужчынскі
Колер валасоў руды
Чысціня крыві Чыстакроўны
Бок Ордэн Фенікса, Армія Дамблдора
Патронус Тэр'ер
Богарт Павук
Чарадзейная палачка 1. ясень і волас аднарога
2. 14 цаляў, вярба, волас аднарога
Першае з'яўленне «Гары Потэр і філасофскі камень»
Роля ў фільмах Руперт Грынт

У серыі фільмаў Рона сыграў Руперт Грынт.

Аблічча і характар правіць

Маці Рона часта ставіць старэйшых дзяцей у прыклад малодшым, і Рон — не выключэнне. З-за гэтага ў Рона выпрацаваўся комплекс «другасортнасці». Больш за ўсё Рон баіцца павукоў. У дзяцінстве адзін з блізнят ператварыў плюшавага мішку Рона ў павука, і з тых часоў Рон баіцца нават хатніх бяскрыўдных павукоў.

Як і ва ўсіх Візлі, у Рона рудыя валасы. Вочы ў Рона блакітныя, а нос доўгі.

«Яна паказала на апошняга з чатырох хлопчыкаў. Ён быў доўгі, худы і нязрабны, з вялікімі рукамі і ступнямі, а твар яго было абсыпаны вяснушкамі.»

— «Гары Потэр і філасофскі камень»

Роля ў кнігах правіць

Першы год у Хогвартсе правіць

Рон упершыню з'яўляецца ў рамане «Гары Потэр і філасофскі камень». Калі Гары страціўся на чыгуначнай станцыі Кінгс-Крос, ён заўважае сям'ю Візлі, якая накіроўваецца да бар'ера Платформы 9 ¾. Пазней Рон і Гары апыняюцца ў адным купэ Хогвартс-экспрэса. Хлопчыкі хутка знайшлі агульную мову і сталі лепшымі сябрамі. Затым у купэ з'яўляецца Герміёна Грэйнджэр, усяведа, з якой яны таксама нехаця становяцца знаёмымі.

Гары, Рон і Герміёна трапляюць у адзін Дом — Грыфіндор. Герміёна ўсё больш раздражняе хлопчыкаў сваім усяведствам. Неўзабаве, Гары і Рон выратоўваюць Герміёну ад троля, і яны становяцца лепшымі сябрамі.

Рон адыгрывае важную ролю пры пошуках філасофскага каменя. Пасля спуску ў падзямелле, у якім захоўваўся філасофскі камень, хлопчык становіцца галоўным стратэгам у шахматным паядынку з зачараванымі фігурамі, якія з'яўляюцца часткай аховы. Ён атрымлівае раненне і не можа ісці далей. Дзякуючы Рону, Дамблдор па заканчэнні навучальнага года прысвоіў Грыфіндору 50 ачкоў («за лепшую шахматную партыю ў гісторыі Хогвартса»).

Другі год у Хогвартсе правіць

Рон з'яўляецца на старонках другой кнігі «Гары Потэр і патаемная зала», калі ён з блізнятамі забірае Гары ад Дурслі.

Адпраўляючыся ў Хогвартс з вакзала Кінгс-Крос, Гары і Рон не змаглі прайсці праз бар'ер платформы 9 ¾. Хлопчыкі вырашаюць узяць лятучы Ford Anglia і на ім адправіцца ў Хогвартс. Калі сябры ўжо далятаюць да тэрыторыі замка, машына страціў кіраванне і разбіваецца, трапляючы ў Лупцуючую вярбу. Палачка Рона ломіцца на дзве часткі. Аўтамабіль «крыўдзіцца» на пасажыраў і з'яжджае ў Забаронены лес. Рон атрымлівае лямантоўку ад сваёй маці, якая адчытвае яго за тое, што ён узяў машыну. Хлопчык беспаспяхова спрабуе адрамантаваць сваю палачку з дапамогай чароўнага скотчу.

На працягу ўсяго года Рон, Гары і Герміёна даведваюцца пра Спадкаемцу Слізерына, яго пакою і іншых тайнах заснавальніка. Аднойчы, адправіўшыся, па савеце Хагрыда (сябра тройцы), за павукамі, Рон і Гары заходзяць у самы гушчар Забароненага Лесу і знаходзяць там Арагога. Арагог — гіганцкі акрамантул, улюбёнец Хагрыда. Ад зграі павукоў дзяцей ратуе Ford Anglia.

Каб высвятліць, ці з'яўляецца Малфай спадкаемцам Слізерына, Рон разам з Гары выпівае Шматістотнае зелле, ператвараючыся ў Крэйба і Гойла адпаведна.

У патаемнай зале Гільдэрой Локхарт прадпрымае спробу сцерці хлопчыкам памяць, скарыстаўшыся палачкай-інвалідкай Рона. Дарма. Заклінанне спрацоўвае ў адваротны бок і Локхарт губляе памяць назаўжды. Утвараецца завала, якая аддзяліла Гары ад Рона і Локхарта. Гары адпраўляецца на пошукі Джыні адзін. Пасля перамогі над базіліскам і Томам Рэдлам усе чацвёра паспяхова выбіраюцца з патаемнай залі.

Трэці год у Хогвартсе правіць

Улетку сям'я Візлі выйграе ў латарэю вялікую колькасць галеёнаў і адпраўляецца ў Егіпет. Пазней, па вяртанні ў Лондан, Рон сустракае Гары і Герміёну ў «Дзіравым Катле». Разам яны адпраўляюцца ў Хогвартс.

У Хогвартсе новы выкладчык — Рымус Люпін — выкладае вучням Абарону Ад Цёмных Мастацтваў. На адным з урокаў праходзяць богартаў. Перад Ронам богарт прымае форму гіганцкага павука, якога ён пасля паспяхова ператварае ў павука без лап (па кнізе)/ на роліках (па фільме) заклінаннем «Рыдыкулюс».

Доўгі час Рон сварыцца з Герміёнай з-за свайго пацука Скаберса. Кот Герміёны, як лічыць хлопчык, увесь час спрабуе з'есці яго гадаванца. Калі пацук знікае — Рон вінаваціць ката Герміёны — Крукшанса. Аднак абвінавачванні не апраўдаліся. Пацук знаходзіцца ў гарлачы ў хаціне Хагрыда.

Рон ганарыцца тым, што неяк уначы полаг яго ложку распароў беглы злачынец — Сірыюс Блэк. Нарэшце ўвага прыкавана да яго, а не да Гары.

Пазней на Рона нападае Сірыюс Блэк у абліччы сабакі, пры гэтым сам Рон застаецца амаль цэлым (зламаў шчыкалатку, зачапіўшыся ёю аб корань Лупцуючай вярбы, калі Сірыюс яго пацягнуў у нару). Затое ён даведваецца разам з сябрамі праўду пра «злачынца»

Пасля ўсіх прыгод Рон запрашае Гары на Чэмпіянат па квідычы летам.

Чацвёрты год у Хогвартсе правіць

Улетку ўся сям'я Візлі, разам з Гары і Герміёнай адпраўляюцца на Чэмпіянат Свету па квідычы. Там яны становяцца сведкамі вызаву чорнай меткі.

У Хогвартсе вучні даведваюцца, што сёлета будзе праводзіцца Трывядзьмарскі Турнір.

Удзельнічаць у спаборніцтве можна толькі паўналетнім, таму, калі Келіх агню выбраў Гары для ўдзелу ў Трывядзьмарскім турніры, Рон узлаваўся на сябра. Нягледзячы на крыўду Рон спрабуе расказаць Гары праз Герміёну пра першае спаборніцтва (драконы). Пасля праходжання Гары першага выпрабавання Турніру Рон разумее, што Турнір вельмі небяспечны і Гары не жадаў у ім удзельнічаць. Рон просіць прабачэнні ў Гары.

На Калядны баль Рон ідзе ў пары з Падмай Паціл. Хоць перад гэтым ён запрашаў Герміёну. Аднак яна адмовілася. На балі хлопец сварыцца з дзяўчынай з-за таго, што яна пайшла сюды з «ворагам» Гары, з Віктарам Крумам, які таксама з'яўляецца ўдзельнікам Турніру.

Падчас другога выпрабавання, дзе чэмпіёнам трэба было дастаць з Чорнага возера сваіх сяброў, Гары трэба было дастаць Рона.

Пяты год у Хогвартсе правіць

Рон стаў старастай факультэта Грыфіндор. Ён адзін з нямногіх, хто верыць у вяртанне Вальдэморта. Быў членам Арміі Дамблдора, разам з пяццю іншымі членамі адправіўся ў Міністэрства магіі, удзельнічаў у бітве ў Аддзеле Таямніцаў.

Шосты год у Хогвартсе правіць

Гары становіцца новым капітанам каманды па квідычы і выбірае Рона на месца брамніка. Галоўным канкурэнтам Рона становіцца Кормак МакЛаген.

Рон пачынае сустракацца з Лавендрай Браўн; праўда, праз некаторы час яны растаюцца: Рон з'ядае прасякнутыя Нагаворным зеллем цукеркі ад Рамільды Вэйн і Гары вядзе яго да Смоўждорфа. Там Рон выпівае атручаную Малфоем медавуху і трапляе ў бальнічнае крыло. Там ён у непрытомнасці вымаўляе імя Герміёны. У канцы Рон вырашае ісці з Гары і Герміёнай шукаць хоркруксы Валдэморта.

Сёмы год у Хогвартсе правіць

Улетку Рон бярэ ўдзел у аперацыі «Сем Потэраў», выпіўшы Шматістотнае зелле. Рон згаджаецца пайсці з Гары на пошукі хоркруксаў Цёмнага лорда. Асцерагаючыся за здароўе сваіх родных, Рон распаўсюджвае навіну пра тое, што ён хворы абсыпным лішаем і ляжыць дома.

Дамблдор запаветвае Рону свой дэлюмінатар. Падчас вяселля Біла і Флёр, на Логавішча нападаюць смерцежэры. Гары, Рон і Герміёна апарыруюць у Лондан. У кавярні на іх нападаюць Роўлі і Долахаў. Сябры адпраўляюцца ў Міністэрства і крадуць медальён Слізерына. Спрабуючы ўцячы ад Якслі, Герміёна падчас апарацыі змяняе кірунак, і Рона расшчапляе ў вобласці пляча.

Рон носіць медальён Слізерына, які з'яўляецца хоркруксам, на сабе, што дрэнна ўплывае на яго. Ён сварыцца з сябрамі і пакідае іх. Пазней ён усёткі вырашаецца вярнуцца, ратуе Гары Потэра і знішчае медальён мячом Грыфіндора. Паведамляе сябрам пра табу, накладзенае на імя Вальдэморта. Пазней, трое разам з гоблінам Грыпхукам крадуць у банку Грынгатс яшчэ адзін хоркрукс — кілішак Хэльгі Хафлпаф.

Вярнуўшыся разам з Герміёнай і з кілішкам Хафлпаф у Хогвартс, Рон, пераймаючы парсэльтонг, адкрывае патаемную залу і Герміёна знішчае чару іклом базіліска. Пасля Рон упершыню цалуецца з Герміёнай. Бярэ ўдзел у Бітве за Хогвартс, дзе бачыць смерць Фрэда і разам з Нэвілам перамагае Грэйбэка.

Далейшы лёс правіць

Пасля заканчэння школы Рон стаў працаваць разам з Джорджам у краме «Вядзьмарскія вычваркі Візлі», якая стала вельмі прыбытковай справай[1][2]. Жаніўся на Герміёне Грэйнджэр. У іх нарадзілася двое дзяцей: Роза і Х'юга Візлі.

Зноскі

  1. "Online Chat Transcript". Bloomsbury.
  2. "Чат з Дж.К.Роўлінг на сайце Блумсберы, 30 ліпеня 2007".

Спасылкі правіць