Роўбіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ро́ўбіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Роўбіцк.

Роўбіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Роўбіцк
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 7 верасня 2006
Насельніцтва
  • 1 121 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Роўбіцкая. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 11 чэрвеня 1962 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Папялёўскага сельсавета (населеныя пункты Нікар і Хвойнік)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[2].

7 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сухопальскага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 вёсак: Бабінец, Глушэц, Ляўкі, Прыкалесь, Роўбіцк, Хвойнік, Чадзель.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 чэрвеня 1962 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 32. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 7 сентября 2006 г. № 261 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2021. Праверана 1 студзеня 2019.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.