Роўкавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ро́ўкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Роўкавічы.

Роўкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чачэрскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Роўкавічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 765
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2332
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Залаўскага і Караблішчанскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 25 мая 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Глыбочыцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Заложжа, Куракі, Матнявічы, Ржавец і Рэпішча)[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 20 мая 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Крутоеўскага сельсавета, 20 чэрвеня 1991 года — тэрыторыя скасаванага Халоцкага сельсавета. У 2007 годзе скасаваны пасёлак Шапрудаўка.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 979 чалавек[2], з іх 93,3 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 765 чалавек[4].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 чэрвеня, 13 ліпеня і 10 жніўня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (948).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.