Рубяжэвічы

аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Рубяжэ́вічы[1] (трансліт.: Rubiaževičy, руск.: Рубежевичи) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Рубяжэвіцкага сельсавета. Насельніцтва 323 чал. (1999).

Аграгарадок
Рубяжэвічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
227 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 177
Паштовы індэкс
222142
Аўтамабільны код
5
Рубяжэвічы на карце Беларусі ±
Рубяжэвічы (Беларусь)
Рубяжэвічы
Рубяжэвічы (Мінская вобласць)
Рубяжэвічы

Геаграфія правіць

Аграгарадок знаходзяцца за 38 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Стоўбцы, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Койданава; на скрыжаванні аўтамабільных дарог на Стоўбцы, Івянец, Дзяржынск, паміж рэкамі Сула і Перакуль.

Гісторыя правіць

Рубяжэвічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Першы пісьмовы ўспамін пра Рубяжэвічы як уладанне князя Васіля Вярэйскага датуецца 1483 годам. У 1550 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў паселішча Мікалаю Радзівілу. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

 
Касцёл Св. Антонія па захопе МП

У XVIXVII стст. Рубяжэвічы сталі цэнтрам Няўборскіх уладанняў Радзівілаў. У XVII ст. апошнія фундавалі тут Мікалаеўскую царкву, якой надалі вёску Марозавічы і 60 дзесяцінаў зямлі. У 1652 Багуслаў Радзівіл перадаў Рубяжэвічы ў арэнду Покусам і Аборскім. У 1769 годзе мястэчка перайшло да Рутынскіх і Лопацяў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Рубяжэвічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Менскага павета Мінскай губерні. Мястэчка перайшло ў валоданне Вітгенштэйнаў. У XVIIIXIX стст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1909 год — 144 двары, царкоўна-прыходская школа; царква, 2 сінагогі, будуецца касцёл. Увесну 1906 г. расійская паліцыя выкрыла ў маёнтку падпольную польскую школу. Настаўнікі былі пакараны[2].

У 19191920 гг. Рубяжэвічы знаходзіліся пад часовай польскай адміністрацыяй, у Менскім павеце Мінскай акругі Грамадскай управы Усходніх земляў. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. У 19211922 гг. тут на барацьбу з бальшавікамі фарміраваліся беларускія ваенныя аддзелы генерала С. Булак-Балаховіча.

У 1939 годзе Рубяжэвічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1999 год тут было 145 двароў.

Насельніцтва правіць

Інфраструктура правіць

У Рубяжэвічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя правіць

  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Касцёл Св. Антонія Падуанскага (1799, драўляны; зруйнаваны савецкімі ўладамі ў 1972)
  • Сінагога (XVIII ст.)
  • Царква могілкавая (1861—1862)
  • Царква Св. Мікалая (XVII ст.)

Галерэя правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 34. ISBN 978-83-227-2629-7. 
  3. а б в г БелЭн 2001.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. Анатоль Валахановіч. Рубяжэвічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 125.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць