Руда́ Я́варская[1] (трансліт.: Ruda Javarskaja, руск.: Руда Яворская) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Пад’яварка. За 25 км на паўднёвы захад ад г. Дзятлава, 100 км ад Гродна, 38 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня. 399 жыхароў, 191 двор (2001). Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.

Вёска
Руда Яварская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 336 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Паштовыя індэксы
231486
Аўтамабільны код
4
Руда Яварская на карце Беларусі ±
Руда Яварская (Беларусь)
Руда Яварская
Руда Яварская (Гродзенская вобласць)
Руда Яварская

Гісторыя правіць

У XVIII стагоддзі ў міжрэччы Нёмана і Шчары адным з першых месцаў па здабычы балотнай руды для вытворчасці жалеза была тэрыторыя ля ракі Пад’яваркі. У выніку ў месцы здабычы паўстаў населены пункт Руда Яварская. Належаў гэты руднік Радзівілам, якія валодалі дваром Явар. Ад назвы двара і пайшла назва рудніка, а пасля і вёскі.

Пад канец XVIII ст. маёнтак перайшоў ва ўласнасць Іваноўскіх. Тамаш Іваноўскі за прыналежную яму частку спадчыны купіў фальварак. Маёнтак, відаць, быў не дужа вялікі, бо сыны ўласніка Вінцэнт і Станіслаў пазней не падзялілі яго між сабой. Паводле адвечнага звычаю, ён перайшоў у спадчыну да старэйшага сына, Вінцэнта, Станіслаў жа мусіў шукаць свайго лёсу ў іншым месцы.

У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы адбыліся Рудаяварскія баі.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Рудаяварскага сельсавета[2].

Інфраструктура правіць

Сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аддзяленне сувязі. Лясніцтва.

Славутасці правіць

 
Касцёл Святога Іосіфа

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі правіць