Рудзенскі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР

Ру́дзенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у лютым — ліпені 1935 года і ў 19381960 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Рудзенск.

Рудзенскі раён
Краіна  СССР
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Рудзенск
Дата ўтварэння 12 лютага 1935
11 лютага 1938
Дата скасавання 6 ліпеня 1935
20 студзеня 1960
Афіцыйныя мовы беларуская, ідыш
Насельніцтва (1926) 40 891
Нацыянальны склад беларусы, яўрэі
Плошча 1 012 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 179 м

Гісторыя правіць

Раён утвораны 12 лютага 1935 года ў складзе БССР. Цэнтр — вёска Рудзенск. У склад раёна ўключана 13 сельсаветаў Пухавіцкага раёна: Азярычынскі (Азярышчанскі), Гарэлецкі, Голацкі, Дрычынскі, Дудзіцкі, Дукорскі, Пудзецкаслабодскі, Пярэжырскі, Рудзенскі, Сяргеевіцкі, Узлянскі, Цітвянскі і Шацкі. 12 сакавіка 1935 года да раёна далучаны Карзуноўскі сельсавет Пухавіцкага раёна, Гарэлецкі і Пудзецкаслабодскі сельсаветы перададзены Пухавіцкаму раёну. 6 ліпеня 1935 года Рудзенскі раён перайменаваны ў Смілавіцкі раён.

11 лютага 1938 года Смілавіцкі раён перайменаваны ў Рудзенскі раён. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года вёска Рудзенск набыла статус гарадскога пасёлка, Рудзенскі сельсавет скасаваны, мястэчка Смілавічы аднесена да катэгорыі паселішчаў сельскага тыпу, утвораны Смілавіцкі сельсавет. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя раёна акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Азярычынскі, Дудзіцкі і Карзуноўскі сельсаветы. 8 красавіка 1957 года Узлянскі сельсавет перайменаваны ў Навапольскі. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Смілавіцкі сельсавет перададзены Чэрвеньскаму раёну, Навапольскі і Шацкі сельсаветы — Уздзенскаму раёну, гарадскі пасёлак Рудзенск, Голацкі, Дрычынскі, Дукорскі, Пярэжырскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну.

Старшыні раённага выканаўчага камітэта правіць

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Рудзенскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).