Рудольф фон Альт (ням.: Rudolf von Alt; 28 жніўня 1812, Вена — 12 сакавіка 1905, там жа) — аўстрыйскі мастак-акварэліст. Нарадзіўся ў Вене, сын літографа Якаба Альта (1789—1871) і братам мастака Франца фон Альта (1821—1914). Яго поўнае імя Рудольф Рытэр фон Альт, бо ў 1889 годзе ён атрымаў тытул Рытэра (рыцара).

Рудольф фон Альт
ням.: Rudolf von Alt
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 28 жніўня 1812(1812-08-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1905(1905-03-12)[1][2][…] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jakob Alt[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рудольф Альт навучаўся жывапісу спачатку ў свайго бацькі Якаба Альта, прызнанага мастака-акварэліста, а з 1828 года ў Венскай акадэміі выяўленчых мастацтваў; затым удзельнічаў у падарожжах свайго бацькі. Пасля паездкі ў Верхнюю Італію (1833) Рудольф фон Альт прысвяціў сябе архітэктурна-перспектыўнаму жывапісу. Ствараў пейзажы Венецыі, Неапаля, Вены, Альпаў, гарадоў Ламбардыі, Багеміі, Галіцыі, Далмацыі, Баварыі і Дунайскай вобласці да Пешта, а таксама Расіі. У 1863 годзе ён адправіўся ў Крым, а ў 1867 годзе здзейсніў падарожжа на Сіцылію.

У 1897 годзе па просьбе сваіх сяброў-мастакоў Рудольф фон Альт узначаліў Венскую Сецэсію. Ён таксама выдаваў штомесячны альманах аб’яднання «Ver Sacrum» (лац. «Вясна Свяшчэнная»). Рудольф фон Альт памёр у Вене ў 1905 годзе. Большасць яго карцін захоўваецца ў розных музеях Вены. У 2005—2006 гадах у венскім Галерэі Альберціна прайшла рэтраспектыўная выстава яго твораў.

Зноскі

  1. а б Rudolf von Alt
  2. а б Rudolf von AltOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Alt, Rudolph // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 1. — S. 15.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.