Ружа́нская пу́шча — лясны масіў і заказнік дзяржаўнага значэння ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, на паўднёвым захадзе ад гарадскога пасёлка Ружаны. Плошча 15 тысяч гектараў.

Ружанская пушча
Размяшчэнне Беларусь
Найбліжэйшы горад Ружаны
Плошча 15 тыс. га (заказніку — 2812 га)
Дата заснавання 21 лютага 1986
physical
Ружанская пушча
Ружанская пушча
physical
Ружанская пушча
Ружанская пушча

Большая частка пушчы ўключаная ў біялагічны заказнік дзяржаўнага значэння «Ружанская пушча» (утвораны ў 1980 годзе, на 2015 год плошча 2812 га[1]), частка — у складзе Міхалінска-Бярозаўскага батанічнага заказніка (утвораны ў 1978 годзе, на 2006 год плошча 7,9 тыс. га).

Рэльеф мясцовасці хвалісты. Заказнік перасякаюць велізарныя яры.

Расліннасць прадстаўленая такімі пародамі дрэваў, як граб, дуб, вяз, ліпа, хвоя, елка, лістоўніца, створаныя высадкі піхты белай, бярозы, алешыны, асіны.

У заказніку засяроджаны ўнікальны комплекс рэдкіх відаў раслін: венерын чаравічак сапраўдны, кадзіла сармацкае, любка двуліставая, марошка прысадзістая, мядзведжая цыбуля (або чарамша), званочак шыракалісты, ландыш, чабор, зуброўка, вельмі шмат верасовых дзялянак.

Грыбны свет прадстаўлены ўсімі вядомымі ў Беларусі відамі і ў вялікай колькасці, але сустракаюцца і грыбы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі: спарасіс кучаравы, ліска шэрая, грыфала мнагашапкавая, грыфала парасонавая.

На тэрыторыі заказніка водзяцца алень, еўрапейская казуля, лось, дзік, куніца, рысь, заяц-бяляк і заяц-русак, бабёр, норка, выдра, янотападобны сабака, вавёрка, воўк. З птушак сустракаюцца чорны бусел, цецярук, чырвоны каршун, пугач, вушастая сава.

У рацэ Зальвянцы водзіцца плотка, шчупак, акунь, лешч, язь і ў вялікіх колькасцях ракі.

Аб’ект экалагічнага турызму.

Зноскі

  1. Природные ресурсы Пружанского района (руск.)(недаступная спасылка). Экология. Пружанскі раённы выканаўчы камітэт. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 31 жніўня 2015.

Літаратура правіць