Ружанскі палац

былы палац у Ружанах, Беларусь

Ружа́нскі пала́ц — з'яўляецца адным з буйнейшых палацавых комплексаў Беларусі XVII—XVIII стст., уласнасць i рэзідэнцыя князёў Сапегаў. Пабудаваны ў 17841786 гг. ў пераходным стылі ад барока да класіцызму архітэктарам Я. С. Бекерам на аснове муроў папярэдняга палаца пачатку XVII ст. Зруйнаваны падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Палац
Ружанскі палац
Сучасны выгляд
Сучасны выгляд
52°51′37,85″ пн. ш. 24°53′44,93″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Ружаны
Тып будынка палац
Архітэктурны стыль барока, класіцызм
Архітэктар Я. С. Бекер
Дата заснавання 1786
Будаўніцтва 17841786 гады
Стан руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ружанскі палац

Гісторыя правіць

Росквіт правіць

Першапачаткова палац меў абарончы характар — двухпавярховы крыжападобны ў плане мураваны аб'ём дапаўнялі тры чатырохгранныя вежы. У цэнтральнай частцы палаца знаходзіліся парадная зала і вестыбюль з двухбаковай лесвіцай, у бакавых частках — жылыя пакоі, кабінет, бібліятэка. Анфілада памяшканняў на першым паверсе пакрывалася скляпеністымі, а на другім — бэлечнымі перакрыццямі. Пад будынкам у вялізных скляпеністых падвалах захоўваліся арсенал, архіў, харчаванне.

У 17841788 гг. прыдворны архітэктар Сапегаў Ян Самуэль Бекер перабудоўвае старажытны палац-замак. Адначасова дойлід узводзіць у нізіне перад палацам парафіяльны касцёл і кляштар базыльян, а таксама могілкавую капліцу і заезны двор. За сваю таленавітую творчасць Бекер атрымаў ад Сапегаў пажыццёвую пенсію ў 2160 злотых. Дзве вежы старажытнага палаца былі разабраны, а заходняя ўключана ў агульны аб'ём новага будынка, які стаў сіметрычным па кампазіцыі. Галоўны корпус набыў выгляд кампактнага двухпавярховага простакутнага ў плане будынка пад высокім мансардавым «французскім» дахам. Галоўны фасад у трынаццаць вокнаў у цэнтральнай частцы вылучаўся ўзнятым на другі паверх прысценным порцікам з двух пар калон і пілястр, завершанных высокім трохкутным франтонам, запоўненых скульптурным барэльефам і ўвянчаным па вуглах гратэскнай скульптурай. На тыльным фасадзе порціку адпавядала шырокая дзесяцікалонная тэраса, на якую выходзілі вокны-дзверы бальнай залы. Высокія, у барочна-ракайльным прафілявяным абрамленні вокны верхняга паверха сведчаць аб яго парадным прызначэнні.

Я. Бекер праектуе і рэгулярны праменісты парк з каналамі, вадаёмамі, стрыжанымі шпалерамі. Парк спыняў паралельны палацу вадаём на рацэ Зяльвянцы. Перспектыва кожнай са стрыжаных ліпавых алей замыкалася павільёнам. Да пейзажнай зоны далучаўся звярынец у выглядзе прабітага прасекамі ляснога масіва. З прыстасаваннем палаца пад фабрыку да 1834 г. парк фактычна перастаў існаваць.

Заняпад правіць

Войны з Расіяй, Швецыяй моцна пашкодзілі палацу, аднак багатыя спадчыннікі за некалькі дзесяцігоддзяў 18 стагоддзя абнавілі палац. У 1784 годзе канцлер Вялікага Княства Літоўскага Аляксандр Сапега ўжо прымаў у ім прыбылага на Гродзенскі сойм караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аднак у 1786 годзе па іроніі лёсу манументальны палацавы ансамбль пераабсталюецца пад суконную фабрыку. Аляксандр Сапега пад уплывам факту падзелу Рэчы Паспалітай аддаў палац у арэнду яўрэйскаму прадпрымальніку Пінасу. Праз 30 гадоў мануфактура прыйшла ў заняпад.

Палацавы комплекс згарэў у 1914 годзе, часткова рэстаўраваны ў 1930 г., у 1944 г. разбураны канчаткова. Захаваліся толькі астаткі асноўных будынкаў (галоўнага і ўсходняга карпусоў), аркады, уязная арка і флігелі па яе баках.

Праекты
     
Праект тыльнага фасаду Праект галоўнага фасаду Праект брамы і флігеляў


Цяперашні стан палаца правіць

 
Адноўленыя брама і флігелі

Падчас Першай сусветнай вайны (1914) па недаглядзе фабрычных прачак у палацы адбыўся наймацнейшы пажар, частка сцен абрынулася. У міжваенны перыяд прадпрымаліся спробы аднаўлення, аднак з прычыны разбурэнняў Вялікай Айчыннай вайны палац канчаткова ператварыўся ў разваліны.

Пасля Вялікай Айчыннай Вайны стан Ружанскага палаца доўгі час заставаўся гнятліва безнадзейным. Палац не аднаўляўся. Рэшткі палацавых сцен руйнаваліся, часткова былі разабраны мясцовымі жыхарамі на цэглу для аднаўлення гаспадарак у пасляваенны перыяд.

Улетку 2008 года на тэрыторыі палацавага комплексу былі пачаты раскопкі і рэстаўрацыя. Аднаўленне палацавага ансамбля пачалося з брамы і бакавых флігеляў, якія прылягаюць да яе. Паводле праграмы на палац штогод будзе выдзяляцца больш за мільярд рублёў.

За пяць гадоў адрэстаўраваны заходні і ўсходні флігелі, плануецца ўзнаўленне паўднёвага корпуса палаца, дзе знаходзіліся тэатр і манеж[1]. Тут размесцяцца гатэль і тэатр. Рэшткі збудаванняў будуць закансерваваныя[2].

Рэстаўратары імкнуцца выкарыстоўваць максімальна набліжаныя да аўтэнтычных матэрыялы (псеўдааўтэнтычная цагліна, дахоўка індывідуальнай вытворчасці)[3].

У пачатку 2012 года на ўезнай браме пастаўлена скульптура Святой Ганны, якая была знішчана на мяжы XIX-XX стагоддзяў[4].

Паводле пастановы Савета Міністраў ад 3 чэрвеня 2016 года №437 Ружанскі палац быў уключаны ў лік 27 аб'ектаў, выдаткі на захаванне якіх (у частцы капітальных выдаткаў) могуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту[5].

       
Панарамны від на палацавы комплекс Цяперашні стан палаца Сцены палаца Пачатак рэстаўрацыі брамы палаца

Музей правіць

 
Драўляны картуш з брамы ў экспазіцыі музея

У адрэстаўраваным усходнім флігелі адчынены музей, прысвечаны гісторыі роду Сапегаў. У другім крыле выстаўлена экспазіцыя з мясцовых археалагічных знаходак і старажытнай зброі.

У філатэліі правіць

Зноскі

  1. Палац Сапегаў: руіны застануцца ва ўспамінах? // Раённыя будні. — 1 лютага 2012. — № 9, 9455. — С. 5.
  2. Алег Сідарэнка Мінулае працуе на будучыню // Раённыя будні. — 16 мая 2012. — № 37, 9483. — С. 3.
  3. Ігар Карней.. Ружанскі палац як дакор аматарам «муляжоў» пад даўніну. Радыё «Свабода» (23 красавіка 2012). Праверана 25 красавіка 2012.
  4. Марына Вакульская. Святая Ганна зноў будзе апякункай Ружан // Раённыя будні. — 11 мая 2012. — № 36, 9482. — С. 5.
  5. Постановление Совета Министров от 03.06.2016 № 437 О некоторых вопросах обеспечения сохранности историко-культурных ценностей Архівавана 24 лютага 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць