Дзяржава Рукю (акін. 琉球國; яп.: 琉球王国; кіт. трад. 琉球國, спр. 琉球国, піньінь Liúqiúguó) — дзяржава з манархічнай формай кіравання, якая існавала на Акінаве і астравах Рукю ў XV—XIX стст. Дзяржава не была цалкам незалежнай: плаціла даніну Кітаю, а з 1609 года таксама прызнавала сюзерэнства даймё хана Сацумы. У 1879 годзе афіцыйна анексавана Японскай імперыяй і ператворана ў прэфектуру Акінава (невялікая група астравоў Амамі адышла да Кагасімы).

Даннік Кітая, васал Сацумы
Дзяржава Рукю
琉球國
Пячатка ванаў Рукю Сцяг (1466—1875)
Пячатка ванаў Рукю Сцяг (1466—1875)
Астравы Рукю
Астравы Рукю
 >
 >
1429 — 1879

Сталіца Сюры
Мова(ы) рукюская, вэньянь
Афіцыйная мова Ryukyuan[d] і вэньянь
Грашовая адзінка Ryūkyū Tsūhō[d], Taise Tsūhō[d], Eiraku Tsūhō[d], Sekō Tsūhō[d], Chūzan Tsūhō[d], Kin'en Yohō[d] і Ryukyuan mon[d]
Плошча 2271 км²
Форма кіравання манархія
Дынастыя Сё
Ван Рукю
 • 14291439 Сё Хасі
 • 14771526 Сё Сін
 • 15871620 Сё Нэй
 • 18481879 Сё Тай
Гісторыя
 • 1429 Аб'яднанне Акінавы
 • 1609 Уварванне Сацумы
 • кастрычнік 1872 Японія аб'яўляе пра пераўтварэнне дзяржавы Рукю ў хан
 • 11 сакавіка 1879 Далучэнне да Японскай імперыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Стварэнне дзяржавы правіць

 
Акінаўскія княствы Хакудзан, Цюдзан, Нандзан
 
Сцены замка Сюры

У XIIIXIV стагоддзях, у часы перыяду Сандзан (яп.: 三山時代 Сандзан дзідай), на Акінаве існавалі тры княствы: Хакудзан (яп.: 北山, «Паўночная Гара»), Нандзан (яп.: 南山, «Паўднёвая Гара») і Цюдзан (яп.: 中山, «Цэнтральная Гара»). Усе тры княствы былі даннікамі Кітая, і ўсе тры змагаліся за ўладу над востравам. У 1416 годзе Хасі, сын князя Цюдзана і фактычны кіраўнік княства, захапіў Хакудзан. Хасі дамогся падтрымкі Кітая; 1421 годзе, калі Хасі атрымаў у спадчыну прастол Цюдзана, кітайскі імператар Чжу Дзі даў яму прозвішча Сё (尚, па-кітайску «шан») і тытул вана (王, па-рукюску «о:») — гэта значыць кіраўніка — вострава. Нарэшце, у 1429 годзе Сё Хасі заваяваў Нандзан, такім чынам упершыню аб'яднаўшы ўвесь востраў. Ён кіраваў да да 1439 года, пабудаваўшы замак Сюры і порт Наха.

Дзяржава паступова пашыралася на суседнія астравы. Да канца XV стагоддзя ваны Сё кіравалі на ўсёй паўднёвай частцы архіпелага Рукю, а ў 1571 годзе яны сталі сюзерэнамі архіпелагаў Амамі і Осіма каля берагоў Кюсю.

Залаты век Рукю правіць

 
Рукюская джонка

На архіпелагу Рукю было мала прыродных рэсурсаў, таму з моманту заснавання дзяржавы ваны Сё выбралі марскі гандаль як асноўны вектар эканамічнага развіцця. Рукюскія караблі заходзілі ў порты Кітая, Японіі, Карэі, В'етнама, Сіяма, Малакі, Явы, Лусона, Суматры і Барнеа. Мінская палітыка забароны марскога гандлю дазваляла рукюскім купцам працаваць на кітайскім кірунку з мінімальнай канкурэнцыяй. (Забарона не тычылася Рукю, паколькі ваны Рукю плацілі даніну Кітаю і не займаліся пірацтвам.) Маштабы гандлю з Кітаем былі такімі, што яшчэ ў 1439 годзе імператар дазволіў рукюсцам пабудаваць асобную гандлёвую факторыю ў Цюаньчжоу. Рукю імкнулася падтрымліваць дружалюбныя адносіны адначасова з усімі суседзямі. Калі адносіны паміж дзвюма суседнімі дзяржавамі па нейкай прычыне пагаршаліся — напрыклад, паміж Кітаем і Японіяй з-за чарговага горада, разрабаванага японскімі піратамі, — то кіраўнікі Рукю выступалі ў ролі пасродніка для перавозу тавараў паміж варагуючымі бакамі. Такім чынам з XIV і да сярэдзіны XVI стагоддзя Рукю была багатай і паспяховай гандлёвай дзяржавай. З другой паловы XVI стагоддзя канкурэнцыя з партугальцамі на поўдні і японцамі на поўначы прывяла да канца эпохі росквіту.

Пачатак залежнасці ад Японіі правіць

У XVI стагоддзі павялічыўся японскі культурны ўплыў. У 1530-х гадах у Рукю з'явіліся японскія місіянеры, а пачынаючы з 1572 года, акінаўцы сталі адпраўляцца вывучаць дзэн-будызм у храмах Кіёта. Узнікла цікавасць да японскай мовы і літаратуры.

Канфлікты з Японіяй пачаліся ў 1450 годзе, калі японскі феадал Хасакава Кацумота, кіраўнік Сікоку, захапіў рукюскі карабель; падобныя інцыдэнты працягваліся. Пачынаючы з 1527 года, японскія піраты вакоу сталі нападаць на Акінаву. Для абароны Нахі ванам Рукю прыйшлося пабудаваць два форты. У 1588 годзе аб'яднальнік Японіі Таётомі Хідэёсі запатрабаваў, каб дзяржава Рукю ўдзельнічала ў паходзе на Карэю і далейшай вайне з Кітаем. Сё Нэй, ван Рукю, вырашыўшы, што Кітай мацнейшы за Японію, не адказаў і перастаў накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у Кіёта.

 
Сё Нэй, ван Рукю

Пасля бітве пры Сэкігахары ў 1600 годзе ўлада ў Японіі перайшла да Такугавы Іэясу. Даймё, якія ваявалі супраць Такугавы пры Сэкігахары, трапілі ў няміласць. Сярод апальных феадалаў быў і Сімадзу Ёсіхіра, магутны кіраўнік Сацумы. Пад ціскам Такугавы Ёсіхіра адрокся ад улады на карысць свайго пляменніка Сімадзу Тадацунэ — але і Тадацунэ не змог дабіцца прыязні сёгуна. Не маючы магчымасці ні прасоўвацца пры двары, ні ваяваць з дружалюбнымі Такугаве паўночнымі суседзямі, новы даймё Сацумы звярнуў позірк на поўдзень, на багатую, але слаба ўзброеную дзяржаву Рукю.

У 1603 годзе прадстаўнік Сацумы параіў Рукю падпарадкавацца Японіі і выказаць павагу да сёгуна Такугаве. Сё Нэй адмовіўся. Тады Сімадзу Тадацунэ папрасіў дазвол у Такугавы пакараць Рукю за грубасць у стаўленні да Японіі. У 1606 годзе Такугава даў згоду, і праз тры гады флот Сімадзу адплыў на поўдзень.

Увесну 1609 годзе сацумскае войска высадзілася на Акінаве, разбіла мясцовае грамадзянскае апалчэнне і разрабавала замак Сюры і ванскія скарбніцы. Сё Нэй быў узяты ў закладнікі і адпраўлены ў Японію на два гады. У 1611 годзе, пасля таго, як Сё Нэю было дазволена вярнуцца на радзіму, яму і яго двару прыйшлося падпісаць мірны дагавор, які сцвярджае, апрача іншага, што дзяржава Рукю заўсёды была васалам Сацумы. Астравы Амамі і Осіма былі далучаны да хана Сацумы (па гэтай прычыне ў сучаснай Японіі яны ўваходзяць у прэфектуру Кагасіму, а не Акінаву), але ванам Сё было дазволена працягваць кіраваць астатняй часткай архіпелага Рукю ў рамках, усталяваных Сацумай. Такім чынам, Рукю апынулася ў двайной феадальнай залежнасці: ад кітайскага імператара (сувязі з Кітаем працягваліся) і ад даймё Сацумы.

У 1615 годзе япона-кітайскія перамовы зайшлі ў тупік; Кітай забараніў японскім караблям заходзіць у кітайскія порты. Дзякуючы палітыцы сакоку еўрапейскія купцы страцілі права заходзіць у японскія порты. Такім чынам, асноўны патоку гандлю паміж Японіяй і Кітаем пайшоў праз дзяржаву Рукю, якую і Кітай, і Японія лічылі «сваёй». Гандаль з Кітаем быў важным для прэстыжу і фінансавага дабрабыту даймё Сацумы. Каб пазбегнуць магчымых канфліктаў з Кітаем, кіраўнікі Сацумы прадпісалі Рукю прыкідвацца незалежнай дзяржавай. Жыхарам Рукю было забаронена карыстацца японскімі імёнамі і адзеннем. Прадстаўнікам Рукю за мяжой было забаронена згадваць залежнасць Рукю ад Сацумы. Японскія падданыя не мелі права наведваць Рукю без урадавага дазволу. Нават рукюскі пасол у Эда быў абавязаны весці перамовы толькі праз перакладчыка. Кітай хутка даведаўся праўду, але гульня ў незалежнасць Рукю дазваляла ўсім захаваць твар і працягваць выгодны гандаль.

На Рукю з Кітая пракраліся некаторыя сельскагаспадарчыя культуры: батат (1605 год) і цукровы трыснёг (1623 год)[1].

Далучэнне да Японіі правіць

 
Сё Тай, апошні ван Рукю

У 1866—1869 гг. улада ў Японіі перайшла ад сёгуна да імператара Мэйдзі. У 1871 годзе была праведзена адміністрацыйная рэформа; старыя феадальныя ханы былі рэарганізаваны ў прэфектуры. Каб пазбегнуць расчлянення заходнімі дзяржавамі (у 1854 годзе ЗША заключылі гандлёвы дагавор з Рукю, як з незалежнай дзяржавай; Расія часова акупавала Цусіму; да 1875 года Вялікабрытанія заяўляла пра свае правы на Банінскія астравы), японскім уладам трэба было тэрмінова арганізаваць эфектыўны кантроль над васаламі і вызначыць міжнародныя межы дзяржавы. Астравы Рукю, па планах Японіі, неабходна было ператварыць са змяшанага кітайска-сацумскага васала ў японскую тэрыторыю.

У снежні 1871 года бура прыбіла рукюскую джонку да паўднёвага берага Тайваня. Мясцовыя абарыгены напалі на каманду карабля і забілі 54 чалавекі. Японія вырашыла скарыстацца гэтым інцыдэнтам як падставай для адлучэння Рукю ад Кітая. Японскі пасол у Кітаі запатрабаваў, каб кітайскія ўлады пакаралі забойцаў «японскіх падданых», і атрымаў адказ, што Кітай не нясе адказнасць за тое, што адбываецца на ўсходнім узбярэжжы Тайваня. Тады ў 1874 годзе Японія адправіла ваенную экспедыцыю на Тайвань. Кітай падняў пратэст; у кастрычніку 1874 года Кітай і Японія падпісалі дагавор, у якім рукюскія маракі былі ахарактарызаваны проста як «японскія падданыя». З дагаворам пагадзіліся і брытанскія прадстаўнікі. Такім чынам, міжнародная супольнасць прызнала, што Рукю — японская тэрыторыя.

У кастрычніку 1872 года міністр замежных спраў Японіі абвясціў рукюскаму паслу, што Рукю з гэтага часу не дзяржава (коку), а хан, гэта значыць тэрытарыяльная адзінка Японіі. У 1875 годзе, пасля падпісання дагавора з Кітаем, на Акінаву прыбыў японскі пасланец Мацуда Митыюкі для перамоў з рукюскім ванам Сё Таем аб канчатковым статусе архіпелага. Рукюскія ўлады выбралі тактыку паравалок і ўсяляк адцягвалі вырашэнне пытання. Нарэшце ў 1879 годзе на востраў высадзіўся японскі дэсант. 11 сакавіка 1879 года японскія салдаты занялі замак Сюры, і Мацуда абвясціў, што ўжо да канца месяца дзяржава (ці хан) Рукю будзе лічыцца прэфектурай Акінавай і часткай японскай метраполіі.

Спіс каралёў Рукю правіць

Каралі Рукю
Імя Кандзі Гады кіравання Гады жыцця Заўвагі Дынастыя
Сюнтэн 舜天 1187-1237 1166-1237 Сын Мінамота-но Тамэтома Дынастыя Сюнтэн
Сюнбадзюнкі 舜馬順熙 1238-1248 1185-1248 Сын Сюнтэна Дынастыя Сюнтэн
Гіхон 義本 1249-1259 каля 1204 — каля 1260 Сын Сюнбадзюнкі Дынастыя Сюнтэн
Эйсо 英祖 1260-1299 1229-1299 Дынастыя Эйсо
Тайсэй 大成 1300-1308 1247-1308 Сын Эйсо Дынастыя Эйсо
Эйдзі 英慈 1309-1313 1268-1313 Сын Тайсэя Дынастыя Эйсо
Каралі Цюдзана
Імя Кандзі Гады кіравання Гады жыцця Заўвагі Дынастыя
Тамагусуку 玉城 1314-1336 1296-1336 Сын Эйдзі Дынастыя Эйсо
Сэі 西威 1336-1349 1326-1349 Сын Тамагусуку Дынастыя Эйсо
Сато 察度 1350-1395 1321-1395 Дынастыя Сато
Бунэй 武寧 1396-1406 1356-1406 Сын Сато Дынастыя Сато
Сё Сісё 尚思紹 1407-1421 1354-1421 Першая дынастыя Сё
Сё Хасі 尚巴志 1422-1439 1371-1439 Старэйшы сын Сё Сісё Першая дынастыя Сё
Першая дынастыя Сё
Імя Кандзі Гады кіравання Гады жыцця Заўвагі
Сё Хасі 尚巴志 1429-1439 1371-1439 Старэйшы сын Сё Сісё (1354—1421), караля Цюдзана (1406—1421)
Сё Цю 尚忠 1439-1444 1391-1444 Другі сын Сё Хасі
Сё Сітацу 尚思達 1443-1449 1408-1449 Старэйшы сын Сё Цю
Сё Кімпуку 尚金福 1450-1453 1398-1453 Пяты сын Сё Хасі
Сё Тайкю 尚泰久 1454-1460 1415-1460 Сёмы сын Сё Хасі
Сё Току 尚徳 1461-1469 1441-1469 Сын Сё Тайкю
Другая дынастыя Сё
Імя Кандзі Гады кіравання Гады жыцця Заўвагі
Сё Эн 尚円 1470-1476 1415-1476 Выхадзец з сялянскай сям'і
Сё Сен'і 尚宣威 1477 1430-1477 Малодшы брат папярэдняга
Сё Сін 尚真 1477-1526 1456-1526 Сын Сё Эна
Сё Сэй 尚清 1527-1555 1497-1555 Пяты сын Сё Сіна
Сё Гэн 尚元 1556-1572 1528-1572 Другі сын Сё Сэя
Сё Эй 尚永 1573-1588 1559-1588 Другі сын Сё Гэна
Сё Нэй 尚寧 1588-1620 1564-1620 Старэйшы сын прынца Сё І (пам. 1584), прапраўнук караля Сё Сіна
Сё Хо 尚豊 1621-1640 1590-1640 Сын прынца Сё Кю (1560—1620), унук Сё Гэна
Сё Кэн 尚賢 1641-1647 1625-1647 Трэці сын Сё Хо
Сё Сицу 尚質 1648-1668 1629-1668 Чацвёрты сын Сё Хо, малодшы брат папярэдняга
Сё Тэй 尚貞 1669-1709 1645-1709 Старэйшы сын папярэдняга
Сё Эки 尚益 1710-1712 1678-1712 Старэйшы сын спадчыннага прынца Сё Юна (1660—1706), унук Сё Тэя
Сё Кэй 尚敬 1713-1751 1700-1752 Старэйшы сын папярэдняга
Сё Боку 尚穆 1752-1794 1739-1794 Старэйшы сын Сё Кэя
Сё Он 尚温 1795-1802 1784-1802 старэйшы сын спадчыннага прынца Сё Тэцу (1759—1788), унук Сё Боку
Сё Сэй 尚成 1803 1800-1803 Адзіны сын Сё Она
Сё Ко 尚灝 1804-1828 1787-1839 Чацвёрты сын спадчыннага прынца Сё Тэцу (1759—1788), унук Сё Боку
Сё Іку 尚育 1829-1847 1813-1847 Старэйшы сын Сё Ко
Сё Тай 尚泰 1848-1879 1843-1901 Другі сын Сё Іку

Гл. таксама правіць

Зноскі


Літаратура правіць

Спасылкі правіць