Рулет — страва ў выглядзе тонкіх скручаных лустак мяса, рыбы, цеста ці капуснага лісця. Адзін з першых рэцэптаў рулетаў з цялячага мяса апублікаваны ў кулінарнай кнізе Le Cuisinier gascon.

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рыбны рулет
Мясны рулет

Рулет, як і іншыя тушаныя стравы, спачатку абсмажваюць, а затым тушаць у булёне або віне. Гатовы рулет затым наразаюць і сервіруюць. Рулет таксама запякаюць у духоўцы, паліваючы сокам, які вылучаецца падчас гатоўкі. У некаторых рэцэптах мяса для рулета адбіваюць драўляным малатком. Часам рулеты гатуюць з сечанага мяса.

Рулетам называюцца таксама салодкія кандытарскія вырабы.

Зноскі

Спасылкі правіць