Руская пліта — буйнейшая тэктанічная структура Усходне-Еўрапейскай платформы, ахоплівае амаль усю тэрыторыю Беларусі[1], працягваецца ў сумежных краінах.

На захадзе Рускай пліты ў скляпенневых частках Беларускай антэклізы і Варонежскай антэклізы фундамент залягае каля паверхні Зямлі, часам утварае агаленні. На ўсходзе пліты найбольш буйная Волга-Уральская антэкліза. Цэнтральную частку Рускай пліты займае Маскоўская сінекліза, якая на паўночным усходзе пераходзіць у Мезенскую. На ўсходняй ускраіне пліты Камска-Бельскі перыкратонны прагін, на заходняй — Балтыйска-Прыднястроўская зона перыкратонных прагінаў, у складзе якой Балтыйская сінекліза, Падляска-Брэсцкая ўпадзіна. На паўднёвым усходзе платформы Прыкаспійская ўпадзіна (найбольш глыбокая). Паміж антэклізамі шэраг позніх (палеазойскіх) аўлакагенаў: Прыпяцка-Данецкі, Вяцкі, Дона-Мядзведзіцкі. У мезазоі і раннім кайназоі над Прыпяцка-Данецкім аўлакагенам утварылася Прыпяцка-Дняпроўская сінекліза. Перад горнымі збудаваннямі Урала і Карпат утварыліся Перадуральскі і Перадкарпацкі краявыя прагіны.

На тэрыторыі Беларусі пліта ўключае наступныя структурныя элементы:

Зноскі

  1. за выключэннем крайняга поўдня (дзе залягае Украінскі шчыт) і паўднёвага захаду (Валына-Падольская пліта)

Літаратура правіць