Руслан Міхайлавіч Лісаковіч

беларускі футбаліст

Руслан Лісаковіч (нар. 22 сакавіка 2002, Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана» і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Руслан Лісаковіч
Поўнае імя Руслан Міхайлавіч Лісаковіч
Нарадзіўся 22 сакавіка 2002(2002-03-22)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 170 см
Вага 76 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2019   Беларусь Узда 9 (2)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 20 (3)
2021—2022 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 52 (6)
2023 Расія Дынама (Махачкала) 20 (0)
2024— Беларусь Нёман (Гродна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (1)
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 7 (0)
2021—2022 Беларусь Беларусь 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 кастрычніка 2023

Старэйшыя браты Руслана, Віталь і Дзмітрый, таксама футбалісты.

Клубная кар’ера правіць

У юнацкім узросце далучыўся да салігорскага «Шахцёра» ўслед за старэйшымі братамі, выступаў за дубль. З красавіка па ліпень 2019 года на правах арэнды гуляў у Другой лізе за «Узду», дзе быў адным з лідараў каманды, пасля зноў апынуўся ў дублі «Шахцёра».

У сакавіку 2020 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі» да канца сезона[2], здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і неўзабаве падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць мазырскай «Славіі» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды. Пачатак сезона 2022 прапусціў з-за траўмы, з лета вярнуў месца ў аснове. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[4].

У лютым 2023 года стаў іграком махачкалінскага «Дынама» з Першай лігі Расіі[5]. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[6]. У лютым 2024 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[7].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У 2021 годзе стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, гуляў за яе ў кантрольных матчах. У жніўні 2021 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 8 верасня 2021 года, калі выйшаў у стртавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Бельгіі (0:1) і быў заменены ў другім тайме.

1 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (2:0).

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Шахцёр   10 0
2019 (пач.) дубль Шахцёр   1 0
2019 (1) Д3 Узда   9 2
2019 (2) дубль Шахцёр   10 2
2020 Д2 Крумкачы   20 3
2021 Д1 Іслач   29 2
2022 Д1 Іслач   23 4
2022/23 (2) Д2 Дынама   9 0
2023/24 (1) Д2 Дынама   11 0

Крыніцы правіць

  1. а б в https://fcisloch.by/player.asp?id=Ruslan-Lisakovich-534&season=2023MEN
  2. Руслан Лисакович перешел в "НФК Крумкачы" (руск.). football.by (23 сакавіка 2020). Праверана 15 лютага 2024.
  3. Полузащитник Руслан Лисакович подписал контракт с "Ислочью" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (29 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021. Праверана 4 мая 2021.
  4. Дмитрий и Руслан Лисаковичи расстаются с "Ислочью" (руск.). football.by (4 студзеня 2023). Праверана 15 лютага 2023.
  5. Футбол. Руслан Лисакович подписал контракт с махачкалинским "Динамо" из российского Д2 (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2023. Праверана 4 лютага 2023.
  6. Руслан Лисакович покинул махачкалинское "Динамо" (руск.). football.by (20 студзеня 2024). Праверана 15 лютага 2024.
  7. "Неман" подписал Лисаковича-младшего (руск.). football.by (15 лютага 2024). Праверана 15 лютага 2024.