Русі́зм — слова або выраз, запазычаныя з рускай мовы. Русізм уваходзіць у склад іншай мовы, асвойваецца ёю і становіцца элементам яе сістэмы; можа быць толькі фактам маўлення[1]. Русізмам называюць само слова і яго асобныя структурныя элементы (гукі, словаўтваральныя марфемы і інш.)[1]. У адпаведнасці з гэтым вылучаюць русізмы лексічныя, фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя[1].

У беларускай мове правіць

Русізмы як запазычанні шырока прадстаўлены ў беларускай мове, што абумоўлена структурнай блізкасцю абедзвюх моў. У беларускай мове сярод запазычанняў з рускай мовы вылучаюць непасрэдна русізмы і словы, запазычаныя з іншых моў праз пасрэдніцтва рускай. Ужыванне русізмаў у маўленні абумоўлена інтэрферэнцыяй або мэтавай устаноўкай носьбіта мовы. Найчасцей русізмы назіраюцца як факты інтэрферэнцыі ў вусным маўленні беларуска-рускіх білінгваў[1].

Зноскі

  1. а б в г Білінгвізм // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — Т. 13. — С. 457. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4.