Рутавыя[3] (Rutaceae) — сямейства кветкавых двухсемядольных раслін.

Рутавыя

Рута пахучая (Ruta graveolens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rutaceae Juss., 1789

Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28848
NCBI  23513
EOL  4414
GRIN  f:979
IPNI  30001492-2
FW  55733

Батанічнае апісанне правіць

Рутавыя — пераважна вечназялёныя дрэвы ці хмызнякі, іншы раз ліяны, вельмі рэдка шматгадовыя і аднагадовыя травы. Лісты складаныя, перыстыя, радзей простыя. У вегетатыўных органах, іншы раз і ў пладах, маюцца ёмістасці з эфірнымі алеямі, бальзамамі і смоламі.

Кветкі двухполыя, іншы раз аднаполыя, большай часткай правільныя, звычайна з двайным 5-4-членным калякветнікам, часта з нектарным дыскам паміж андрацэем і гінецэем. Чашалісцікі свабодныя, іншы раз зрослыя. Тычынак у два разы, радзей у некалькі разоў, больш чым пялёсткаў; іншы раз яны зрастаюцца ў аснове. Каляпялёсткавыя тычынкі ператвараюцца ў нектарнікі ці адсутнічаюць. Пладалісцікаў 5-4, радзей менш (да аднаго), яшчэ радзей пладалісцікаў шэсць — некалькі. Яны зрастаюцца, іншы раз не заўсёды поўнасцю, а толькі каля слупка. Завязь, як правіла, шматгняздовая, з 1-2 семязачаткамі ў гняздзе, верхняя. Плады разнастайныя, бываюць сухімі ці сакавітымі. Сухія плады часта распадаюцца на 4-5 ці 1-3 скурыстыя плодзікі, ці яны лопасцевыя каробачкападобныя або падобныя на крылаткі клёна ці льну. Сакавітыя плады касцянка- ці ягадападобныя, маюць або дравяністы экзакарпій і сакавіты эндакарпій, або наадварот.

 
Апельсіны

Плод гесперыдый уласцівы многім прадстаўнікам падсям'і цытрусавых роду цытрус (Citrus), куды ўваходзяць апельсін, лімон, мандарын і іншыя віды. Гесперыдый уяўляе сабой вельмі своеасаблівую разнавіднасць ягадападобнага плода. Для яго характэрна наяўнасць даволі тоўстай, двухслойнай скуры і мякаці, якая запаўняе цалкам гнёзды плода. Мякаць складаецца з мноства верацёнападобных валаскоў, запоўненых сокам, называемых сокавымі мяшочкамі. Пры паспяванні плода мякаць некаторых цытрусавых лёгка можа быць раздзелена на долі, гнёзды плода. У кожным гняздзе спелага плода знаходзіцца адно ці два семя, размешчаных адзін на другім. Скура геперыдыя складаецца з двух слаёў. Вонкавы слой — экзакарпій жоўтага ці аранжавага колеру, утрымлівае вялікую колькасць залозак з эфірным алеем. Другі слой — мезакарпій, у спелых пладоў белай губчастай структуры.

Арэал правіць

Уключае каля 150 родаў і 900 відаў трапічных, субтрапічных і часткова цёплаўмераных паясоў абодвух паўшар'яў, але галоўным чынам у паўднёвай Афрыцы і ў Аўстраліі.

Класіфікацыя правіць

Гістарычныя класіфікацыі правіць

У 1862 годзе выйшаў першы том «Genera plantarum» англійскіх батанікаў Джорджа Бентама і Уільяма Гукера, у якім гэта вялікае сямейства падзялялася на дзве серыі і сем трыб; Адольф Энглер (гл. «Natürliche Pflanzenfamilien», III, 4) падзяліў яго на шэсць падсямействаў і 25 трыб. Падсямействы наступныя:

  • Rutoideae (пладалісцікаў большай часткай 4—5, рэдка 3—1—многа, лісце і кара з масляністымі мезагеннымі залозкамі; сюды належаць 17 трыб);
  • Dictylomoideae (мезагенных залозак няма; дрэвы Паўднёвай Амерыкі);
  • Flindersioideae (пладалісцікаў 5—3, зрослых разам; плод — каробачка; дрэвы і кустарнікі Індыі і Малайскіх астравоў);
  • Tpathelioideae (тры зрозлых пладалісціка; плод — касцянка; вест-індскія расліны);
  • Toddalioideae (5—2 зрослых пладалісцікаў; трапічныя расліны);
  • Aurantioideae (плод — ягада; сюды належаць лімон, апельсін і інш.).

Сінонімы правіць

Сучасная класіфікацыя правіць

У цяперашні час сямейства падзяляецца на 6 падсямействаў[4]:

  • Падсямейства Aurantioideae — уключае 43 рода
  • Трыба Citreae — уключае 39 родаў
  • Трыба Clauseneae — уключае 4 рода
  • Падсямейства Dictyolomatoideae — уключае 1 род
  • Падсямейства Flindersioideae — уключае 1 род
  • Падсямейства Rutoideae — уключае 6 родаў
  • Падсямейства Spathelioideae — уключае 6 родаў
  • Падсямейства Toddalioideae — уключае 113 родаў, з іх 52 рода ўключаюцца напрямую ў сямейства
  • Трыба Boronieae — уключае 18 родаў
  • Трыба Cusparieae — уключае 32 рода
  • Трыба Diosmeae — уключае 11 родаў

Прадстаўнікі правіць

Сямейства ўключае ў сябе больш 170 родаў[4], некаторыя з іх:

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2009. Праверана 24 студзеня 2010.
  5. По данным сайта GRIN.

Літаратура правіць

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. — ISBN 978-985-439-644-6

Спасылкі правіць

  • Рутовые: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)