Рутара Хасімота (29 ліпеня 1937 — 1 ліпеня 2006) — японскі палітычны дзеяч, у перыяд з 11 студзеня 1996 г. па 30 ліпеня 1998 займаў пасаду Прэм’ер-міністра Японіі.

Рутара Хасімота
яп.: 橋本龍太郎
намеснік прэм'ер-міністра Японіі[d]
2 кастрычніка 1995 — 11 студзеня 1996
Папярэднік Yōhei Kōno[d]
Пераемнік Wataru Kubo[d]
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
1963 — 2005
Міністр фінансаў Японіі[d]
28 студзеня 1998 — 30 студзеня 1998
Папярэднік Hiroshi Mitsuzuka[d]
Пераемнік Hikaru Matsunaga[d]
82-і прэм’ер-міністр Японіі
11 студзеня 1996 — 7 лістапада 1996
Папярэднік Тамііці Мураяма
Пераемнік Рутара Хасімота
83-і прэм’ер-міністр Японіі
7 лістапада 1996 — 30 ліпеня 1998
Папярэднік Рутара Хасімота
Пераемнік Кэйдза Абуці
Нараджэнне 29 ліпеня 1937(1937-07-29)[1][2][…]
Смерць 1 ліпеня 2006(2006-07-01)[1][3] (68 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Ryōgo Hashimoto[d]
Жонка Kumiko Hashimoto[d]
Дзеці Gaku Hashimoto[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum
Сайт ryu-hasimoto.net/top.html
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Хасімота атрымаў вышэйшую адукацыю ў Універсітэце Кэё, дзе навучаўся на палітолага. У 1963 годзе стаў дэпутатам японскага парламента. У 1989 годзе ён стаў міністрам фінансаў, а ў 1994 заняў пост знешняга гандлю і прамысловасці. У верасні 1995 года быў абраны лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.

Хасімота узначальваў японскі ўрад у перыяд з 1996 па 1998 год. У галіне знешняй палітыкі ў гэты час была адзначана актывізацыя дыялогу з Расіяй. На перамовах з Барысам Ельцыным Хасімота заяўляў, што абодвум краінам неабходны мірны дагавор, але ў той жа час мірны дагавор не можа быць заключаны без рашэння праблемы межаў.

У 1998 годзе Хасімота сышоў у адстаўку, якая была выкліканая няўдалым выступам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі на выбарах у верхнюю палату парламента. На пасадзе прэм’ер-міністра яго змяніў Кэйдза Абуці. З 2000 па 2001 год Хасімота займаў пасаду дзяржаўнага міністра ў кабінеце Ёсіра Моры, вырашаючы пытанні адміністрацыйнай рэформы. Пасля адстаўкі Моры ў 2001 годзе, ён зноў балатаваўся на пасаду лідара ЛДП, але прайграў унутрыпартыйныя выбары Дзюн’іціра Каідзумі.

Зноскі

  1. а б Hashimoto Ryutaro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ryutaro Hashimoto // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. Ryutaro Hashimoto // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць