Рух за незалежнасць Бразіліі

Абвяшчэнне незалежнасці Бразіліі (7 верасня 1822 года; парт.: Declaração de Independência do Brasil) стала важнай вяхой у гісторыі як самой краіны, так і Лацінскай Амерыкі ў цэлым.

Рэгент абвяшчае незалежнасць Бразіліі

Перадумовы правіць

Як і іншыя краіны кантынента, да сваёй незалежнасці каланіяльная Бразілія ішла досыць доўга, больш за 300 гадоў (15001822). Памкненні да суверэнітэту ў сэрцах і розумах бразільцаў пачаліся задаўга да пачатку XIX стагоддзя, але менавіта ланцуг падзей таго часу стварыў спрыяльнае асяроддзе для абвяшчэння незалежнасці. Першай такой падзеяй стала напалеонаўская вайна на Пірэнейскім паўвостраве. Незадоўга да французскай акупацыі Партугаліі каралеўская сям'я пераехала ў Бразілію. Калонія і метраполія памяняліся ролямі на 14 гадоў: Бразілія фактычна стала метраполіяй, а Партугалія ператварылася ў яе глухую правінцыю. Назва партугальскай каланіяльнай імперыі была зменена, каб адлюстраваць новы ўзровень адносін паміж двума асноўнымі рэгіёнамі краіны. Нядзіўна, што пасля сыходу войскаў Напалеона з Партугаліі, калі партугальскі кароль пачаў збірацца назад у Лісабон, бразільская эліта, якая сфармавалася за гэты перыяд, не пажадала зноў вяртацца да статусу калоніі. У краіне ўзнікла дзве буйныя палітычныя плыні: па-сепаратысцку настроеная бразільская партыя і ўніянісцка-лаяльная партугальская партыя, якую падтрымлівалі некаторыя кансерватыўныя ваенныя і камерсанты, а таксама чыноўнікі з Партугаліі. Сепаратысцкія настроі ў Бразіліі падтрымлівала і Вялікабрытанія, якая даўно марыла пазбавіцца ад пасродніка ў твары Партугаліі. Англічане падумвалі пра прамы гандаль з Бразіліяй і пра выхад на бразільскі рынак шляхам скупкі самых лепшых сельскагаспадарчых зямель.[1] Да рашучых дзеянняў бразільцаў падштурхоўвала і буржуазная рэвалюцыя, якая адбылася ў 1820 годзе ў самой Партугаліі.

Пярэдадне пракламацыі правіць

 
Першы сцяг незалежнай Бразіліі, які выкарыстоўваўся з верасня па снежань 1822 года

26 красавіка 1821 года большая частка партугальскай каралеўскай сям'і са світай пакінула Бразілію — і ў розных частках краіны пачаліся хваляванні: незразумелыя палітычныя перспектывы палохалі бразільцаў, а вяртацца да статусу калоніі ім не хацелся. Асабліва актыўна рух за незалежнасць набіраў абароты ў штаце Баія. У такіх умовах кароль Жуан VI, адбываючы ў Партугалію, перадаў бразільскі трон свайму сыну, прынцу Педру, са словамі: «Калі наступіць час, бяры ўладу сам, пакуль гэта не зробіць за цябе які-небудзь самазванец».

Адразу пасля ад'езду караля ў Партугалію Бразілія атрымала статус каралеўства, якое ўзначальваў прынц-рэгент Педру з партугальскага Браганскага каралеўскага дому. Педру адчуў магчымасць зрабіць Бразілію незалежным каралеўствам і пачаў весці моцную ўнутраную палітыку, накіраваную на ўмацаванне эканомікі і цэнтралізацыю ўлады. Аднак рабства працягвала існаваць да 1888 года.

Дзень Фіку правіць

У верасні 1821 Асамблея Партугаліі пазбавіла Бразілію яе статусу, і ўсе ўрадавыя ўстановы былі ліквідаваны. У калоніі нарастала напружанне. Урад Партугаліі запатрабаваў ад Педру вяртання ў Лісабон, аднак ён не падпарадкаваўся гэтаму па адной прычыне: бразільскія гарады падалі яму петыцыю з просьбай застацца, таму што інакш Бразілія можа распасціся. Урэшце, 9 студзеня 1822 рэгент прамовіў сваю каронную фразу: «[….]Я застаюся» (Eu fico — Эу фіку). Гэта рашэнне было настолькі сімвалічным, што Дзень Фіку дагэтуль адзначаецца як напамінак пра незалежны характар бразільцаў.

Абвяшчэнне незалежнасці правіць

Ужо 7 верасня таго ж года з'явілася незалежная Бразільская імперыя. Некаторы час імператар падумваў пра лёс афрыканскіх калоній, асабліва Анголы, але ўрэшце іх вырашана было пакінуць Партугаліі.

Наступствы правіць

Вядома, абвяшчэнне незалежнасці такой вялікай тэрыторыі не прайшло бясследна. У штатах з высокай канцэнтрацыяй партугальскіх лаялістаў, асабліва ваенных і чыноўнікаў, народжаных у Партугаліі, пачаліся спробы сабатажу, з'явілася пачуццё настальгіі па часах старой добрай Бразіліі часоў пачатку каланізацыі. Канфлікты працягваліся ў 1822—1825 гадах і завяршыліся перамогай новага ўрада.

Асаблівасці правіць

Такім чынам, абвяшчэнне незалежнасці ў Бразіліі істотна адрознівалася ад аналагічных падзей у іспанамоўных краінах Лацінскай Амерыкі. Бразіліі ўдалося пазбегнуць крывавых зацяжных войнаў. Акрамя таго, краіна захавала тэрытарыяльную цэласнасць і не распалася на шэраг дробных правінцый, якія б варагавалі адан з адной. Больш таго, Бразілія даўжэй за іншыя лацінаамерыканскія краіны захоўвала ўнутраную палітычную і эканамічную стабільнасць, прынамсі на пачатковым этапе свайго існавання.

Свята правіць

Штогод 7 верасня у краіне адзначаецца нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці Бразіліі.

Зноскі

Спасылкі правіць