Рыбнае (Разанская вобласць)

Рыбнае[1] (руск.: Рыбное) — горад (з 1961 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рыбнаўскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 19,3 тыс. чалавек (2009). Заснаваны ў 1597 годзе.

Горад
Рыбнае
руск.: Рыбное
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1597
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 12 км²
Вышыня цэнтра
105 м
Насельніцтва
19.272 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 49137
Паштовыя індэксы
391110
Аўтамабільны код
62
Рыбнае на карце Расіі ±
Рыбнае (Разанская вобласць) (Расія)
Рыбнае (Разанская вобласць)
Рыбнае (Разанская вобласць) (Разанская вобласць)
Рыбнае (Разанская вобласць)

Горад размешчаны на захадзе вобласці, на рацэ Вожа (прыток Акі), за 18 км ад Разані. Буйны чыгуначны вузел.

Упершыню згадваецца ў пісцовых кнігах 1597 года як сяло Рыбіна, пазней Рыбнае. Назву звязваюць з рыбалоўствам на рацэ Вожа. Непадалёк ад Рыбнага, у пойме Вожы і яе прытоку Мячы, у жніўні 1378 рускія войскі на чале з маскоўскім князем Дзмітрыем (які потым атрымаў эпітэт «Данскі») разграмілі мангола-татарскія войскі.

Хуткаму росту ў XIX стагоддзі сяло абавязана будаўніцтву і пуску ў 1864 годзе чыгункі Масква—Разань. З 1947 года Рыбнае атрымала статус рабочага пасёлка, з 1961 года — статус горада.

Непадалёк ад Рыбнага, у сяле Канстанцінава, нарадзіўся паэт С. А. Ясенін; у Канстанцінаве знаходзіцца літаратурна-мемарыяльны музей-запаведнік паэта.

У сяле Пашчупава знаходзіцца Іаана-Багаслоўскі Пашчупаўскі манастыр.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Разанскай вобласці