Рыгор Андрэевіч Гусараў

Рыгор Андзэявіч Гусараў (19061943) — сяржант Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Рыгор Андрэявіч Гусараў
Дата нараджэння 6 лютага 1906(1906-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 1943(1943-12-23) (37 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411945
Званне
Сяржант
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Рыгор Гусараў нарадзіўся 6 лютага 1906 года ў вёсцы Старая Алешня (цяпер — Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) у сям’і селяніна. Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў у калгасе, жыў у вёсцы Холма Назараўскага раёна Краснаярскага края. У жніўні 1941 года Гусараў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З верасня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у баях на Смаленскім накірунку, Палтаўска-Крэмянчугскай аперацыі. У баях чатыры разы быў паранены. Да верасня 1943 года гвардыі сяржант Рыгор Гусараў камандаваў аддзяленнем 184-га гвардзейскага стралковага палка 62-й гвардзейскай стралковай дывізіі 37-й арміі Стэпавага фронту. Вызначыўся падчас Бітвы за Дняпро[1].

28 верасня 1943 года Гусараў адным з першых пераправіўся праз Дняпро ў раёне вёскі Мішурын Рог Верхнядняпроўсага раёна Днепрапятроўскай вобласці Украінскай ССР, захапіў плацдарм і адбіваў шматлікія варожыя кантратакі разам са сваім аддзяленнем. 4 верасня, калі выбыў са строю камандзір узвода, Гусараў замяніў яго сабой і разам з узводам заняў больш выгодны рубеж, што спрыяла паспяховай пераправе астатніх палкавых падраздзяленняў. Потым удзельнічаў у Пяціхатскай і Знаменскай аперацыях. 23 снежня 1943 года Гусараў загінуў падчас аднаго з баёў у Смелянскім раёне Чаркаскай вобласці Украінскай ССР. Быў пахаваны ў брацкай магіле у лесе каля вышыні 100,0 у Смелянскім раёне, пазней перапахаваны ў вёсцы Белазор’е Чаркаскага раёна[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1944 года за «мужнасць і гераізм, выяўленыя падчас фарсіравання Дняпра і ў баях на захопленым плацдарме» гвардыі сяржант Рыгор Гусараў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна і шэрагам медаляў[1][2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Достоин звания героя. — Красноярск: Красноярское кн. изд., 1975.