Рыгор Максімавіч Астроўскі

Рыго́р Максі́мавіч Астро́ўскі (1890, в. Востраў Пінскага павета — 1974) — грамадскі дзеяч, адзін з кіраўнікоў Палескага паўстання ў 1918—1919 гадах, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў.

Рыгор Максімавіч Астроўскі
Дата нараджэння 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 1974
Бітвы/войны

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў в. Востраў Пінскага павета. З 1914 — член партыі левых эсэраў, з 1918 — у РКП(б). Дэлегат II, IV, V Усерасійскіх з’ездаў Саветаў. У лістападзе 1917 — загадчык зямельнага аддзела Палескага павятовага рэўкама ў Лунінцы. На I з’ездзе Саветаў Пінскага павета зацверджаны наркамам земляробства павета. З прыходам нямецкіх войскаў пераехаў у Смаленск.

Старшыня Палескага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ў Лунінцы з канца снежня 1918 года.

У 1930-я гады працаваў памочнікам галоўнага пракурора транспарту СССР, пражываў у Маскве.

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лунінецкага раёна. — Мн., 1995.