Рыжскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Рыжская, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Размешчаны на Рыжскай плошчы, на скрыжаванні Праспекта Міру і Сушчэўскага вала. Да 1930 вакзал называўся «Віндаўскі», да 1942 — «Балтыйскі», да 1946 — «Ржэўскі».

Станцыя
Масква-Рыжская
Рыжскі кірунак
Маскоўская чыгунка
Дата адкрыцця 18971901 гг.
Ранейшыя назвы Віндаўскі вакзал
Балтыйскі вакзал
Ржэўскі вакзал
Тып платформаў бакавыя, астраўныя, тупіковыя
Форма платформаў прамая
Архітэктары Станіслаў Бржазоўскі
Перасадка на станцыі «Рыжская» КРЛ ММ, Ржэўская МЧ
Адлегласць да Масквы 0 км 
Тарыфная зона 0
Код станцыі 196108 [1]
Код у АСКЧТ 196127
Код у «Экспрэс-3» 2000008
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак вакзалу пабудавана ў 18971901 гадах у рамках будаўніцтва Віндаўскай чыгункі (цяпер Рыжскі кірунак Маскоўскай чыгункі) па праекце пецярбургскага архітэктара Станіслава Бржазоўскага, аўтара Віцебскага вакзалу Санкт-Пецярбурга. Будаўніцтва вакзала вялося пад кіраўніцтвам архітэктара Ю. Ф. Дзідэрыхса.

З рыжскага вакзала адыходзяць у суткі два цягніка Масква-Рыга і адзін Масква-Вялікія Лукі. Таксама з вакзалу адпраўляюцца прыгарадныя электрацягнікі (каля 60 у дзень, па стане на пачатак кастрычніка 2007) да станцый: Нахабіна, Дзедаўск, Новаіерусалімская, Валакаламск, Шахоўская і інш.

Зноскі

Спасылкі правіць