Рыкард Нурдрак (нарв.: Rikard Nordraak; 12 чэрвеня 1842, Хрысціянія - 20 сакавіка 1866, Берлін) — нарвежскі кампазітар. Стрыечны брат Б’ёрнсцернэ Б’ёрнсана, у суаўтарстве з якім напісаў песню, якая стала пазней дзяржаўным гімнам Нарвегіі. З дзіцячых гадоў праяўляў музычныя здольнасці, у 15- гадовым узросце быў адпраўлены бацькамі ў Капенгаген для вывучэння бізнесу. Першапачаткова ён займаўся ў Капенгагене пад кіраўніцтвам Карла Людвіга Герлаха, а затым адправіўся ў 1859 годзе ў Берлін, дзе правёў амаль усё астатняе жыццё. Тут ён вучыўся ў Тэадора Кулака (фартэпіяна) і Фрыдрыха Кіля (кампазіцыя). У 1863 годзе быў апублікаваны яго першы опус - шэсць песень на вершы Б'ёрнсана; да гэтага ж часу адносіцца і песня «Ja, vi elsker dette landet» (Так, мы любім гэты край), упершыню выкананая 17 мая 1864 года на канцэрце з нагоды 50-годдзя нарвежскай Канстытуцыі; у далейшым гэтая песня стала адным з сімвалаў руху за незалежнасць Нарвегіі, а пасля атрымання незалежнасці - дзяржаўным гімнам. Яшчэ не завяршыўшы навучання, Нурдрак памёр ад туберкулёзу. Яго творчую спадчыну складаюць некалькі дзясяткаў песень, невялікія камерныя п'есы, музыка да некалькіх п'ес Б'ёрнсана.

Рыкард Нурдрак
нарв.: Rikard Nordraak
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1842(1842-06-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1866(1866-03-20)[1] (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Georg Marcus Nordraach[d]
Музычная дзейнасць
Педагог Theodor Kullak[d]
Прафесіі кампазітар, акадэмічны музыкант
Інструменты фартэпіяна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б Rikard Nordraak // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нурдрок Рикард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі правіць