Рыта з Касіі (1360 ці 1380, Перуджа, Італія — 22 мая 1457, Касія) — каталіцкая святая, законніца, апякунка ў цяжкіх справах.

Рыта з Касіі
Дата нараджэння 1381[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1457[3][4] ці 22 мая 1457(1457-05-22)[5]
Месца смерці
Месца пахавання
У ліку святы
Дзень памяці 22 мая[6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Насуперак сваёй волі яна мусіла ўзяць шлюб з Фердынандо Манчыні, якому нарадзіла дваіх сыноў. Калі яе муж быў забіты ў 1401 годзе, сыны паабяцалі крывавую помсту. Рыта горача малілася, каб яе дзеці не былі забойцамі. Сыны памерлі ў 1402 годзе.

Рыта хацела ўступіць ў ордэн аўгустынак у Касіі, але яе не прынялі туды адразу. Традыцыя кажа, што ў начным аб’яўленні яна ўбачыла святых Яна Хрысціцеля, Аўгустына і Мікалая з Таленціно, якія правялі яе да брамаў кляштара. Пасля шматразовых адмоваў Рыту ўрэшце прынялі ў ордэн у 1407 годзе.

Святая пастаянна разважала над мукай Пана, а ў знак таго, што яна непасрэдна ўдзельнічае ў гэтай муцы, атрымала стыгмат — яе чало працяла церне.

Гэты знак яна мела з 1432 года на працягу 15 гадоў, да смерці. Апошнія чатыры гады Рыта правяла ў ложку, знясіленая цяжкай хваробай.

Святая памерла ў сваім кляштары аўгустынак 22 мая 1457 года. Ужо на наступны дзень пасля смерці Рыты здарыліся цуды праз яе заступніцтва. Яна стала вядомай як апякунка ў цяжкіх справах і нават безнадзейных жыццёвых сітуацыях. Праз 10 гадоў пасля смерці яе цела, якое засталося непашкоджаным, было перанесена ў сакрыстыю касцёла пры яе кляштары.

У 1937 годзе каля яго была пабудавана базыліка, якая стала мэтай шматлікіх пілігрымак. У 1627 годзе Папа Урбан VIII беатыфікаваў Рыту, a ў 1900 годзе Леў ХІІІ.

Памяць правіць

З 1904 года ў Рыме дзейнічае Брацтва св. Рыты, а ў Вюрцбургу з 1911 года існуе заснаваная аўгустынцамі супольнасць сясцёр святой Рыты. Ва ўсім свеце, можна сустрэць касцёлы ў яе гонар. У Германіі 22 мая арганізуюцца пілігрымкі да святой Рыты, рэліквіі якой знаходзяцца ў касцёле св. Юзафа ў Майнцы[7].

Зноскі